В Докшицах появилось литературное объединение (много фото)

Изображение 1271У пачатку чэрвеня ў рэдакцыі адбылася адметная падзея: нарадзілася літаратурнае аб’яднанне “Крыніцы”, кіраўніком якога з’яўляецца журналістка, паэтка Наталля Навіцкая. На яго першым пасяджэнні, у якім прынялі ўдзел 13 паэтаў і празаікаў, было прынята палажэнне, абраны актыў. Галоўны рэдактар Аляксандр Варанковіч уручыў членам аб’яднання пасведчанні і назваў іх вернымі памочнікамі і першымі сябрамі газеты.

Фото А. Варанковіча.

Творчая частка сустрэчы атрымалася вельмі цёплай, шчырай, сяброўскай — з чаем, цукеркамі, жартамі і, канечне, вершамі (на здымку). Напачатку ўспомнілі тых, хто абавязкова быў бы з намі, каб значыўся сярод жывых. Вершаваную памяць пакінулі пасля сябе журналісты Яўген Лукашэвіч, Марыя Лук’яненка, Таццяна Стадольнік і, канечне, Вікенцій Карповіч. Вікенцій Вікенцьевіч ставіў пяро практычна ўсім, хто стаў сёння членам аб’яднання. Пра яго ён марыў, і толькі жыццёвыя абставіны не дазволілі мару зрабіць явай. Яго вершы адкрылі пасяджэнне.

Як бы парадаваўся Вікенцій, калі б пачуў, як чыталі свае творы прызнаныя “зоркі” — Людміла Салянка і Марыя Дзюбак. Не адставалі ад іх Ганна Сінякова, Марыя Януш, Ірына Козел, Зоя Церах, Наталля Парцянка, Ніна Мілюкова. Здзівіла новым бокам сваёй паэтычнай творчасці Алена Несцяронак. Адкрыццём стала знаёмства з творамі Антона Дрокіна і Жанны Каржэвіч. Як заўсёды, шмат прыемных хвілін прынесла прадстаўніца маладога пакалення паэтаў Докшыччыны Віялета Навіцкая.

Настаўленне на творчы шлях “Крыніцы” атрымалі ад пісьменніка і драматурга, аўтара 17 выдадзеных кніг, лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча і шэрагу іншых узнагарод Фёдара Палачаніна.

Адведзеныя для першага знаёмства гадзіны праляцелі імгненна, і іх было мала, як гэта звычайна бывае, калі разам збіраюцца людзі аднаго светапогляду, інтарэсаў і парыву душы. Слова аб’ядноўвае, лечыць і дае крылы. Сустрэчы з ім у наступны раз будзем чакаць восенню і спадзяёмся, што выпадзе час завітаць у рэдакцыю ўсім, хто яго чуе і разумее. Да сустрэчы!

А зараз вашай увазе, паважаныя чытачы, прапануем некаторыя з тых твораў, што прагучалі на першым пасяджэнні “Крыніц”.

Алена Несцяронак,
агр. Валкалата

Танка

Пустое гняздо
Звалілася на асфальт –
Галінкі, смецце…
Нібыта сэрца яно,
Дзе ўжо няма любові.
***
Высока ў небе,
Ледзь прыкметная, кружыць
Шпакоў чародка.
Вось раптоўнае шчасце,
Убачанае мною.
***
Жыццё, нібы дождж,
Паціху ў пясок зыходзіць.
І над ім гучыць
Спеў невядомай птушкі.
Так мне падалося сёння.
***
Час вымяраю
Не гадзінамі ў сутках –
Тваёй адсутнасцю.
Няма цябе – час стаіць.
Бо тады я не жыву.
***
Апошняй кропкай
Думкі свае спыняю.
Я шчаслівая:
Не выпакутваю іх –
Самі рвуцца на волю.
***
Часамі цяжка.
Вершы мае дрэннымі
Мне здаюцца –
Я паэзію збіраць
Іду па наваколлі.

Ганна Сінякова,
агр. Таргуны

Родная мова

Родная мова – гэта шум бору.
Родная мова – журчанне крыніц.
Родная мова – спеў птушак вясёлых.
Родная мова – рыпанне масніц.
Родная мова – грымоты ў небе.
Родная мова – плач немаўлят.
Родная мова – шапялявасць дзядулі.
Родная мова – крык варанят.
Родная мова – кукаванне зязюлі.
Родная мова – звон кропель дажджу.
Родная мова – усе гукі жывыя,
Што аздабляюць гаворку маю.

Віялета
Навіцкая,
г. Докшыцы

***
Улыбнись, что ты вечно печалишься,
Не спеши в даль под грузом бремени.

Своё сердце напрасно стараешься
Подогнать под приличия времени.
Пусть не первый ты и не единственный,
Только думаешь, что исправишься.
Все предсказано и немыслимо,
Зря надеешься, зря стараешься.
Что задуманно, всё не сбудется,
Согревая обрывки памяти.
Что ушло – не само забудется,
Затеряется в снежной замети.
Улыбнись, час придет – раскаешься…
Оставаясь в рутине с мыслями,
Не живешь ты, а только маешься,
Соревнуясь с чужими жизнями.
Улыбнись, нет прощаний в принципе,
В прошлом том оставаться хочется?! С его рамками и границами,
Там, где мается одиночество?
Грусть и слёзы – не даль бескрайняя,
Где тропинка к мечте протопчется…
А улыбка, пусть и случайная,
В пыль стирает все зла пророчества.

Антон Дрокін,
г. Докшыцы

Беларусь

Беларусь взяла меня в объятья,
Будто сына приласкала мать.
Пусть и скромной, всё же благодатью,
Будет ярко жизнь мне озарять.

Хоть, увы, родным ни через сколько
Не дано ей домом стать моим.
Здесь не чувствую себя нисколько
Я ни ущемлённым, ни чужим.

Беларусь явила мне надежду
В вереницу сладких перемен.
Заменила родину – невежду,
Ничего не требуя взамен.

На просторах казаков великих,
Душенька прижиться не смогла.
А земля лесов чудесных, диких
Приютила русского хохла.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *