Ночью с 6 на 7 июля в Докшицах пылал купальский костёр

День Победы Бегомль 0101купала

Касцёр на Івана Купалу – адзін з самых галоўных і абавязковых атрыбутаў святкавання старажытнага абраду. Нашы продкі верылі ў яго ачышчальную сілу ад злых духаў, хвароб і ўсялякага гора. Таму моладзь скакала праз агонь, а старэйшыя спявалі яму велічальныя песні. Калі запалілі купальскі касцёр на беразе гарадскога возера, да яго рушылі практычна ўсе, хто прыйшоў у гэты вечар, каб адсвяткаваць адно з самых яркіх беларускіх нацыянальных абрадавых свят. Праз вогнішча, канечне, ніхто не скакаў, бо яно было надта высокім, а ў карагод вакол яго з задавальненнем кінуліся дзятва і моладзь.

Гэты момант стаў апафеозам свята, а дагэтуль яно абвясціла аб сабе маляўнічым шэсцем ад ГЦК да возера. Дзяўчатам у купальскіх вяночках, казачным героям, спевакам і музыкам дарогу асвятлялі факеламі статныя беларускія хлопцы (на здымку). Потым на сцэне ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці “ажывілі” розныя карцінкі з купальскага абраду, які так любілі і любяць у беларускіх вёсках. Букет з песень падарыў гледачам народны ансамбль народнай песні “Раніца”.

Дыскатэка доўжылася таксама амаль да раніцы, бо, кажуць, спаць у купальскую ноч недаравальна, трэба шукаць папараць-кветку, а з ёй і сваё шчасце.

Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *