Докшицкий РОВД разыскивает

БатураДокшыцкім РАУС устанаўліваецца месцазнаходжанне Аляксандра Віктаравіча Батуры, 10.10.1955 года нараджэння, ураджэнца в. Ваўча, які пражываў у г.п. Бягомль па вуліцы Манковіча, 3/26 і прапаў без вестак. Ён адсутнічае па месцы жыхарства з 16 сакавіка 2012 года.

Прыкметы: на выгляд 50-55 гадоў, рост 175 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, валасы цёмныя карычневыя, нос прамы, бровы апушчаныя прамыя, цёмныя, шырокія, вочы светлыя, вушы прыціснутыя. Носіць цёмныя вусы. На галаве ззаду з правага боку ёсць гузак памерам з яйка, на ніжняй сківіцы адсутнічаюць чатыры пярэднія зубы.

Прыкладна быў апрануты ў падоўжаную камуфляжную куртку, чорныя боты з клапанамі на ліпучцы, чорную вязаную шапку. На левай руцэ насіў кварцавы гадзіннік. З сабой была тканевая сумка карычневага колеру.

Асобыя прыкметы: інвалід 2-й групы, пакутуе ад эпілепсіі і страты памяці, у час хадзьбы правае плячо апушчана ўніз.

Докшыцкім РАУС устанаўліваецца месцазнаходжанне Сяргея Мікалаевіча Крыпулевіча, 11.01.1960 года нараджэння, ураджэнца в. Буй Докшыцкага раёна, двойчы судзімага, апошні раз 28.06.2000 года судом Першамайскага раёна г. Мінска, згодна з арт. 120, 43 КК Рэспублікі Беларусь. Быў прапісаны па адрасе: г. Мінск, в. Казлова, 31/137. У чэрвені 2001 года ён паехаў на заробкі ў г. Нара-Фамінск Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядома. Узрост на момант знікнення: 41 год.

Крипулевич
Прыкметы: на выгляд 40-45 гадоў, рост 175 см., сярэдняга целаскладу, твар авальны смуглы, валасы кароткія прамыя цёмна-русыя з сівізной, бровы цёмныя дугападобныя, ёсць лобныя залысіны, можа насіць вусы. Пры сабе меў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на сваё імя серыі МС № 0044455.

Калі каму што-небудзь вядома аб месцазнаходжанні альбо далейшым лёсе без вестак прапаўшых, просьба паведаміць у Докшыцкі РАУС па тэлефонах: 2-14-74, 2-16-46, альбо ў дзяжурную часць па тэлефонах: 2-10-02, 102.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *