На дворе детского сада № 3 в Докшицах живут разные сказочные герои

DSC00073На двары дзіцячага садка № 3 у Докшыцах побач жывуць розныя казачныя героі. Адначасова тут можна выйсці ў плаванне на парусніку або караблі з рознакаляровымі флажкамі, праехацца на цягнічку са станцыі Рамонкава (на здымку), схавацца ад спёкі ў шатры, завітаць у госці да Трох мядзведзяў ці праехацца ў карэце, запрэжанай казачнымі конямі. А вакол – мора кветак: сапраўдных і зробленых з падручных матэрыялаў.

“Толькі выхоўваючы дзяцей у прыгажосці навакольнага свету можна развіць у іх любоў да бліжняга, да ўсяго, што вакол нас”, – сцвярджаюць педагогі садка. Таму сваім прыкладам, з дапамогай неабыякавых бацькоў дзяцей, яны ствараюць дзівосны свет сваімі рукамі. А маленькія наведвальнікі ўстановы ўдзячны за тую казку, якую для іх дораць дарослыя. Таму раніцай большая частка з іх просіць бацькоў прыйсці за імі пазней, каб удосталь нацешыцца дзіцячымі гульнямі.

Яўгенія МАЛЕВІЧ

Фото аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *