Докшичанка Елена Коляго танцует в Государственном ансамбле танца Беларуси

Алена марыла пра сцэну з дзяцінства. З рознакаляровымі стужкамі ў косах кружыла пад музыку ля тэлевізара, спрабавала паўтарыць прыгожыя рухі

Лена Коляго

артыстак. І калі даведалася, што пры гарадскім цэнтры культуры дзейнічае харэаграфічны гурток, не раздумваючы папрасіла ў маці дазволу запісацца ў яго. Там пад кіраўніцтвам Таццяны Новік стала авалодваць азамі танца, які стаў для Алены Каляга мэтай жыцця. Потым было харэаграфічнае аддзяленне ў Докшыцкай школе мастацтваў, дзе талент дзяўчынцы дапамагала развіваць Святлана Яцына. Дзякуючы стараннай вучобе ў школе і асабістаму імкненню, Алена злёгкасцю паступіла ў Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтва, дзе пасля чатырохгадовай вучобы атрымала спецыяльнасць выкладчыка і артыста балета. 

Пра тое, каб стаць артысткай вядомага не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі ансамбля, Алена і не марыла. Але калі Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі аб’явіў набор новых выканаўцаў, рызыкнула, і пасля заканчэння каледжа паехала ў Мінск на прагляд. Кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Валянцін Дудкевіч — чалавек вельмі патрабавальны. Таму, калі Алену ўзялі ў ансамбль, радасці яе не было межаў.

– Мая работа – гэта шмат рэпетыцый і праверка сілы волі. Я не здаюся, бо танец – гэта маё жыццё, – расказвае Алена. – Навічкоў толькі тады выпускаюць на сцэну, калі яны добра “адаб’юць” кожны рух і назапасяць майстэрства. Так было і са мной. Першае маё выступленне адбылося на справаздачным канцэрце ансамбля. Затым пачаліся шматлікія гастролі па роднай краіне. Асабліва спадабалася свята Купалля “Александрыя збірае сяброў” і, канечне ж, “Славянскі базар у Віцебску”. Паспела пабываць і за мяжой: месяц мы гастралявалі ў Кітаі і каля тыдня – у Казахстане. Дарэчы, кітайцы вельмі любяць нашы народныя танцы. Няхай мы не разумелі кітайскую мову, але чулі шчырыя апладысменты і бачылі бляск у вачах гледачоў, якія гаварылі самі за сябе. Ужо амаль год дзяўчына танцуе ў ансамблі, а родныя любуюцца ёй на экране тэлевізара. Цяпер яе пляменніца, маленькая Настачка, паўтарае розныя “па” за прыгажуняй-цётачкай і марыць стаць артысткай.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *