Экологическое воспитание практикуют в докшицких лесничествах

OLYMPUS DIGITAL CAMERAНа мінулым тыдні васьмікласнікі другой гарадской школы наведалі Докшыцкае лясніцтва. Цікава, што яно адносіцца да 25 лясніцтваў, якія былі створаны ў Беларусі ажно ў 1896 годзе. У межах экалагічнай акцыі работнікі лясгаса былі рады сустракаць такіх гасцей. Дзецям расказалі пра лясніцтва і дэндрапарк, які разбіты на яго тэрыторыі. Пасля гэтага вучням прапанавалі самастойна пасадзіць дрэўцы – елку і лістоўніцу, бо прыродай нельга толькі карыстацца, трэба яе і спраўна папаўняць. У дадзеным выпадку новымі дрэвамі.

НА ЗДЫМКУ: “А гэтае дрэўца пасадзілі мы!”

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *