Новый проект «Молодёжь. Регион.» восстановила районная газета в рамках молодёжной страницы.

Праект з падобнай ідэяй, праўда, пад іншай назвай ужо існаваў у нашай газеце. Сёння мы яго перазапускаем і пастараемся зрабіць пастаянным. Адно толькі будзе змяняцца з трох слоў у назве – апошняе. У гэты раз мы пабывалі ў Бягомлі, у наступны наведаем іншы населены пункт. Чакаем ад нашых чытачоў зваротнай сувязі. Калі ў вашай мясцовасці ёсць на прыкмеце цікавыя маладыя людзі, альбо наадварот, калі сярод гэтай узроставай катэгорыі ёсць праблема, якую наступіў час агучыць, тэлефануйце ў рэдакцыю, пакідайце каментарыі на сайце інтэрнэт-версіі газеты www.dokshitsy.by.
Па дадзеных статыстыкі, на пачатак года ў гарпасёлку Бягомль пражывала 2638 чалавек. У тым ліку ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў — 129 чалавек, ад 16 да 30 — 438. Нягледзячы на блізкасць сталіцы, куды многіх прыцягвае лепшае жыццё, усё ж моладзь у гарпасёлку застаецца жыць і працаваць. Па прызнанні маладых людзей, Бягомль у апошнія гады знешне змяняецца відавочна: дарогі, гандлёвыя аб’екты, прыдарожная інфраструктура і інш. Работу людзям даюць лясгас, завод “Ветразь”, сельскагаспадарчы філіял, установы адукацыі, культуры і аховы здароўя, леспрамгас, участак РУП ЖКГ, гандлёвыя аб’екты, два санаторыі, якім не патрэбна рэклама, і інш. Моладзь, якая жадае зарабіць і не лянуецца, сілкуе лес, які ў гэтых мясцінах шчодры на грыбы і ягады.
Нашы сённяшнія матэрыялы і пра ўраджэнцаў Бягомля, якія яшчэ толькі ступілі на дарогу юнацтва, і пра мясцовую моладзь, што засталася жыць і працаваць у пасёлку, і пра выпускнікоў устаноў адукацыі, якія трапілі сюды па размеркаванні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *