Коллектив представительства Белгосстраха по Докшицкому району встретит Новый год в новом здании

Права адчыніць будынак прадстаўніцтва Белдзяржстраху прадставілі (злева направа) генеральнаму дырэктару Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белдзяржстрах” Сяргею Якубіцкаму, старшыні раённага выканаўчага камітэта Алегу Пінчуку і дырэктару філіяла “Белдзяржстрах па Віцебскай вобласці” Мікалаю Барану.

Права адчыніць будынак прадстаўніцтва Белдзяржстраху прадставілі (злева направа) генеральнаму дырэктару Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белдзяржстрах” Сяргею Якубіцкаму, старшыні раённага выканаўчага камітэта Алегу Пінчуку і дырэктару філіяла “Белдзяржстрах па Віцебскай вобласці” Мікалаю Барану.

Ні для каго не сакрэт, што ад добрых умоў працы залежыць плённая і актыўная работа. Калектыў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Докшыцкім раёне цяпер з падвоенымі сіламі і найлепшым настроем стараецца выконваць свае абавязкі. Адной з галоўных прычын для гэтага стала адкрыццё новага сучаснага будынка, якое стала нібыта падарункам не толькі да прафесійнага свята страхаўшчыкоў, але і да Новага года.

– Гэта добрая падзея не толькі для калектыву Белдзяржстраху, але і для кожнага жыхара раёна, – адзначыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Пінчук. – Неабходнасць адкрыцця новага будынка наспела даўно. Светлыя ўтульныя пакоі, прастор і сучаснае аздабленне ствараюць добры настрой і актывізуюць работу. А для чалавека галоўнае – гэта атрыманне матэрыяльнага і маральнага задавальнення ад сваёй работы.

На мерапрыемстве адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу “Беларусь вачамі дзяцей”, які быў прымеркаваны да рэкламнай акцыі страхавых паслуг. Сорак сем вучняў Докшыцкай СШ № 1 сталі кліентамі страхавой кампаніі і атрымалі магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці. Усе яны атрымалі заахвочвальныя прызы. Дзесяць хлопчыкаў і дзяўчынак, работы якіх прызнаны лепшымі, былі запрошаны на адкрыццё будынка, дзе іх узнагародзілі памятнымі падарункамі. Аддзелу адукацыі, спорту і турызму раённага выканаўчага камітэта, ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы” быў уручаны сертыфікат на выдзяленне сродкаў у памеры 20 мільёнаў 298 тысяч 725 беларускіх рублёў з Фонду прэзенціўных мерапрыемстваў у рамках конкурсу дзіцячай творчасці “Беларусь вачамі дзяцей”, які праводзіўся філіялам Белдзяржстраха па Віцебскай вобласці. Ад дзяцей з вершаванымі віншаваннямі выступілі Юліяна Палідавец і Настасся Самсонава.

Пераможцы творчага конкурсу

Пераможцы творчага конкурсу

.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *