Седьмой районный фестиваль «Юные таланты» прошёл в Докшицах

День Победы Бегомль 050Краіна дзяцінства – дзіўны свет, у якім шмат цікавых адкрыццяў, знаёмстваў з невядомым, радасці ад творчасці. Менавіта ў дзяцінстве творчасць і прыгажосць шчырыя і непадзельныя. Гэта добра прадэманстравалі ўдзельнікі агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці VІІ раённага фестывалю “Юныя таленты”, які праходзіў у межах ІІІ рэспубліканскага конкурсу “Добры дзень, свет!” Сёлета ён быў прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

На працягу двух дзён юныя таленты ў песнях, вершах і танцах выказвалі сваю любоў да роднага краю, бо іх сэрцы б’юцца разам з сэрцам Беларусі і на крылах ляцяць да сваіх самых светлых мараў. Ці стане будучыня такой шчаслівай, як аб ёй спявалі лаўрэаты 1-й прэміі Маша Шылкова і Ульяна Палячонак, якія прадстаўлялі Цэнтр дзяцей і моладзі, у якую вераць майстры мастацкага слова Анастасія Лапцева і Кацярына Круг з Параф’янаўскай і Парплішчанскай школ, залежыць ад кожнага з нас. Добра, калі ў гэтым дапаможа анёл дабрыні і спагады – так сцвярджалі пераможцы сярэдняй узроставай групы сярод вакалістаў Ганна Козел (ЦДіМ) і Уладзіслаў Палачанін з СШ № 2. Іх падтрымала ўладальніца крыштальна чыстага голасу Лізавета Міхмель з Крулеўшчынскай школы, якая стала першай сярод салістаў старэйшай узроставай групы.

Каб звонкі дзіцячы смех не спыніла вайна, пераможца сярод вакальных ансамбляў узроставай групы 6-13 год вакальная група “Тоніка” (ЦДіМ) звярнулася да дарослых з песняй-заклікам “Не забіце мір у вачах дзяцей”. Заклік падтрымалі іх старэйшыя сябры па вакальнай групе, якія сталі пераможцамі ў сваёй узроставай катэгорыі. Несумненна, лепшым нумарам у намінацыі «мастацкае слова» старэйшай узроставай групы стала выступленне вучаніцы гарадской школы № 2 Лізаветы Кароткай. Пакуты сваёй аднагодкі ў блакадным Ленінградзе дзяўчынка здолела асэнсаваць душой і сэрцам, таму і атрымаўся сапраўдны мона-спектакль.

Лепшае абавязкова збудзецца, калі ў яго моцна верыць, так, як гэта робяць удзельнікі харэаграфічнага калектыву “Сюрпрыз” Цэнтра дзяцей і моладзі, якія таксама сталі пераможцамі фестывалю ў сваёй намінацыі.

Ганна КАРАЛЬКОВА,
метадыст Цэнтра дзяцей
і моладзі.
НА ЗДЫМКУ: лаўрэат І прэміі фестывалю
Уладзіслаў Палачанін.
Фота В.Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *