В Докшицах прошла духовная встреча

IMG_8335«Любовь — это главное имя средь Божьих имён» — спяваў акцёр і рэжысёр Яўген Піменаў, што быў сярод запрошаных гасцей на духоўную сустрэчу, якую не першы раз праводзілі ў райцэнтры. Галоўны рэдактар газеты “Воскресение” Алена Міхаленка паведаміла гледачам, што яе выданне ў мінулым годзе адсвяткавала 15-гадовы юбілей. Дзесяць гадоў дзейнічае пры газеце “Літаратурная гасцёўня”, якая аб’яднала многіх творчых людзей: паэтаў, акцёраў, музыкантаў. На чарговую сустрэчу ў Докшыцах былі запрошаны самыя яркія ўдзельнікі “гасцёўні”. Алена Іосіфаўна прачытала некалькі вершаў, а пасля запрасіла на сцэну Яўгена, які спяваў, акампануючы сабе на гітары. Дарэчы, Яўген Піменаў узнагароджаны медалём святых Пятра і Фяўронні, бо са сваёй жонкай Аленай яны выхоўваюць у згодзе і любові пяцёра дзяцей. Упершыню ў Докшыцы, але не першы раз на духоўную сустрэчу, прыехала аўтар і выканаўца песень Таццяна Дашкевіч. Пісьменніца павіншавала з юбілеем пастаянную наведвальніцу духоўных сустрэч Валянціну Онухаву.

Некалькі музычных твораў Яўген і Таццяна выканалі разам з гледачамі. Твор “Словы духоўніка” быў прысвечаны сабору святароў, які прысутнічаў на мерапрыемстве.
Напрыканцы сустрэчы прысутным прапанавалі пазнаёміцца з кніжнай выставай “Духовных книг божественная мудрость”, набыць духоўную літаратуру і дыскі з запісамі песень.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *