Мы гордимся докшицкими спортсменами

Жаночы валейбол

Напярэдадні свята 8 сакавіка ў спортзале Докшыцкай СШ № 1 адбыўся чэмпіянат раёна па валейболе сярод жанчын. У ім прынялі ўдзел чатыры зборныя каманды. Згуляўшы па кругавой сістэме і набраўшы большую колькасць балаў, першай стала каманда ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Другое і трэцяе месцы занялі прадстаўніцы аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама і ДП “Гняздзілава-Агра” адпаведна.
Пераможцы атрымалі Дыпломы і медалі.

Гол у падарунак

футболМіжраённы турнір па міні-футболе, які прайшоў у Дзень жанчын у Глыбокім, закончыўся перамогай каманды нашага раёна. Другое месца са спаборніцтва прывёз ФК “Дзінас”, які прадстаўляў аддзел адукацыі, спорту і турызму Докшыцкага райвыканкама. Нібыта падарункам для докшыцкіх жанчын сталі галы ў вароты праціўнікаў. Званне “Лепшы бамбардзір турніру” атрымаў нападаючы нашай каманды Аляксандр Палачанін.

* * *
14 сакавіка, у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе праходзяць спаборніцтвы па настольным тэнісе.
У суботу, 21 сакавіка, у Докшыцкіх СШ № 1 і № 2 пройдзе мужчынскі валейбол. Заяўкі на ўдзел прымаюцца ў ФСК “Ураджай”.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: футбольная каманда “Дзінас”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *