Звёзды зажигали на докшицкой сцене

IMG_8036-1Марына Лернатовіч і Андрэй Воранаў, якіх вы бачыце на здымку, – прадстаўнікі нашага раёна ў рэспубліканскім конкурсе “Песні юнацтва нашых бацькоў”. Сярод выканаўцаў больш як пяцідзесяці творчых нумароў членам камісіі трэба выбраць самых таленавітых артыстаў, якія выступяць на фінале абласнога конкурсу маладых выканаўцаў патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”, што пройдзе ў Оршы. Дарэчы, Андрэй паспеў і ў журы “пасудзіць”, і на сцэне выступіць. Мы сустрэліся з докшыцкімі канкурсантамі пасля выступлення.

Андрэй Воранаў (лаўрэат рэспубліканскага конкурсу “Залатая Ліра”, лаўрэат абласнога конкурсу “Маладыя галасы”, лаўрэат конкурсу “Песні юнацтва нашых бацькоў”, лаўрэат міжнароднага конкурсу “Спяём, Станіца”, удзельнік і фіналіст тэлевізійнага праекта на “Беларусь-2” “Імперыя песні”):
– Андрэй, дзе больш упэўнена сябе адчуваеш: на сцэне ці ў крэсле журы?
– Лічу, што сцэна – гэта маё прызванне. Люблю бачыць шчырыя ўсмешкі гледачоў, падабаецца дарыць аматарам музыкі сваю энергетыку, якой прасякнуты ўсе мае песні.
– Ты – удзельнік шматлікіх конкурсаў. Што дае кожнае такое выступленне перад камісіяй?
– Кожны конкурс – гэта, у першую чаргу, вялізны вопыт. Галоўнае – працаваць і працаваць. Толькі тады будзе належны вынік.
Марына Лернатовіч (лаўрэат 3 ступені рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”, удзельніца абласнога агляду-конкурсу “Дажынкі-2014”, конкурсу маладых выканаўцаў “Зажигаем звёзды-2014”, раённага конкурсу “Міс Снягурачка-2014”):
Марына, твае ўражанні ад конкурсу.
– Вельмі спадабалася! Гэта магчымасць паказаць свае здольнасці, праявіць сябе. Абстаноўка і атмасфера ў зале настолькі спрыяльныя, што нават хваляванне знікла перад выхадам на сцэну. А яшчэ я сустрэлася з многімі аднагрупнікамі, што таксама вельмі ўзрадавала.
– Твой сцэнічны вобраз – сапраўдная прыгажуня-беларусачка з доўгімі валасамі колеру льну і прыгожымі касцюмамі ў народным стылі. Хто дапамагае табе з іміджам?
– На гэты конкурс касцюм пашыла Наталля Канцавая з Цэнтра дзяцей і моладзі, за што ёй вялікі дзякуй. Ведаю, што сярод докшыцкіх артыстаў яна даўно слыве лепшым стылістам.

***

Пакуль матэрыял рыхтаваўся да выхаду, стаў вядомы прадстаўнік нашага раёна ў абласным конкурсе, які пройдзе ў Оршы. Ім стала Марына Лернатовіч. Пажадаем ёй поспеха!

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *