У Юрия и Оксаны Стадольник из Докшиц глаза светятся от взаимных чувств

IMG_5504Некалькі гадоў таму ў раёне праходзіў конкурс пад назвай “Шчаслівая маладая сям’я”. Якая ж сям’я сапраўды шчаслівая? У кожнай, напэўна, свая мера? Вось у Юрыя і Аксаны Стадольнікаў (на здымку) вочы, здаецца, свецяцца ад узаемных пачуццяў. У ліпені маладая сям’я адзначыць два гады сумеснага жыцця — папяровае вяселле. Абое выраслі ў Докшыцах, ведалі адзін аднаго амаль з дзяцінства. Пасля школы атрымалі вышэйшую адукацыю, а пасля вырашылі, што больш не могуць жыць адзін без аднаго. Пажаніліся, сыночка Максімку нарадзілі. Юра – са шматдзетнай сям’і, Аксана таксама ў бацькоў не адна. Вельмі любяць сваякі збірацца разам, амаль усе пабудавалі свае сем’і. У выніку яны падобныя на карэньчыкі аднаго дрэва, якое з году ў год становіцца мацнейшым.

– У адносінах мы стараемся разумець адзін аднаго, лічыцца з меркаваннямі, – дзеліцца сваім рэцэптам шчасця Аксана. — Гэтаму нас вучылі бацькі.

– Канечне, наша сям’я — маладая, — падтрымлівае жонку Юрый. — Але шлюб — гэта работа на ўсё жыццё. Мы стараемся праводзіць больш часу разам, вельмі любім адпачываць з сыночкам на прыродзе. Галоўнае — каб Максімка рос у атмасферы ўзаемапаразумення і кахання паміж намі — бацькамі.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *