В Докшицах работники культуры подарили детям шикарное мероприятие (+фото)

День Победы Бегомль 194

Здамак 1

День Победы Бегомль 420

Здымак 2

День Победы Бегомль 148

Здымак 3

У нядзелю работнікі культуры падарылі дзецям шыкоўнае мерапрыемства. Праходзіла яно ў гарадскім парку, дзе для малых былі абсталяваны гульнявая і спартыўныя пляцоўкі. А на свяце, прымеркаваным да Дня дзяцінства, такіх пляцовак было безліч: логава разбойнікаў, сцяжынка індзейцаў і іншыя, як магніт прыцягвалі дзятву. Старэйшыя хлапчукі тоўпіліся ля спецмашыны райаддзела МНС. Не кожны дзень выпадае шанц апрануць касцюм выратавальніка (здымак 2).
Асноўнае дзеянне разгарнулася ў краіне “Балагурыя”, гаспадарамі якой стаў народны тэатр гульні “Балагуры”. Каб туды трапіць, трэба было прайсці “фэйс-кантроль” у піратаў (здымак 3), а ўжо потым трапіць на карабель да маракоў, якія абяцалі самых актыўных, трапных, спартыўных даставіць прама да Рабінзона (здымак 1). Безліч заданняў пры падтрымцы балельшчыкаў трэба было выканаць дзецям, перш чым яны ўбачылі гэтага легендарнага літаратурнага героя.
Не абышлося, канечне, і без канцэрта юных талентаў. У ім прынялі ўдзел артысты раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў. Цёплае, сонечнае надвор’е, вясёлыя тварыкі дзяцей радавалі бацькоў, арганізатараў і ўсіх дарослых, якім у віхуры свята міжволі ўспаміналася сваё дзяцінства.

Тэкст і фота
Тамары АЛЬШЭЎСКАЙ,
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *