Докшицкие спортсмены-интеллектуалы приняли участие в кубке района по шахматам (+фото)

IMG_0255 За кубак раёна па шахматах змагаліся дзевяць каманд і чатыры чалавекі асабіста. На партыю адводзілася не больш за 15 хвілін. За гэты час удзельнікі інтэлектуальнага бою павінны былі пралічыць хады і перамагчы саперніка. Так, згуляўшы па кругавой сістэме некалькі партый, выявіліся пераможцы ў агульнакамандным заліку. Першай стала каманда РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, другое – аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, трэцяе месца заваявала каманда Крулеўшчынскага сельсавета.

У асабістым заліку сярод жанчын золата атрымала прадстаўніца каманды філіяла ВУ “Глыбокаегаз” Вольга Шынкевіч, якая была са сваёй групай падтрымкі – маленькім сыночкам. Срэбра заваявала Клаўдзія Ікановіч, якая выступала за РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, бронзу – удзельніца каманды райста Фаіна Атрахімовіч.
Сярод мужчын на другой дошцы пераможцамі сталі: Аляксандр Садоўскі – 1 месца, Антон Дрокін (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”) – 2 месца, Валерый Сапрыкаў (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама) – 3 месца. На першай дошцы былі свае пераможцы. Гэта залаты прызёр Вячаслаў Жыткавіч (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), срэбраны пераможца Сяргей Валодзькін (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”). Бронзавы медаль заваяваў Мечыслаў Кандратовіч.
Віншуем пераможцаў!

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *