В Докшицком районе определились победители соревнований по гиревому спорту и дартсу

IMG_0481Раённыя спаборніцтвы па гіравым спорце і дартсе выявілі сваіх пераможцаў сярод працоўных калектываў арганізацый раёна, каманд сельсаветаў і агульнаадукацыйных школ.

Перад тым як падняць гіру вагой у 24 кілаграмы, удзельнікі прадэманстравалі сваю меткасць. Гульцы кідалі дроцікі стоячы, мужчыны з дыстанцыі 4 метры, жанчыны – 3 метры. Па лепшых выніках у гэтым відзе праграмы сярод мужчын пераможцамі сталі: з лікам у 75 ачкоў першае месца заваяваў Яўгеній Курэц (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”), другое (62 ачкі) – Сяргей Бранзевіч (Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат), трэцяе (58 ачкоў) – Раман Сташэвіч (Крулеўшчынскі с/с). Сярод жанчын з вынікам у 58 ачкоў першым месцам ганарыцца Наталля Рандарэвіч (Крулеўшчынская СШ), другім – Аксана Козел (53 ачкі, Крулеўшчынскі с/с), трэцім – Вольга Гадулевіч (49 ачкоў, Докшыцкі раён газазабеспячэння філіял ВУ “Глыбокаегаз”).

У гіравым спорце ў залік ішла сума рыўкоў левай і правай рукі. У катэгорыі да 75 кілаграмаў першае месца заваяваў Аляксандр Барадака, які прадстаўляў каманду Докшыцкага раёна газазабеспячэння філіял ВУ “Глыбокаегаз”. З разрывам у адно ачко другое месца заняў Сяргей Кашчэеў (Докшыцкая СШ № 1), трэцяе – Раман Сташэвіч (Крулеўшчынскі с/с). Першае месца ў вагавой катэгорыі да 90 кілаграмаў заваяваў Арцём Вішняк (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”), чым даказаў, што рашаючым момантам у гіравым спорце з’яўляецца не сіла, а тэхніка. Нягледзячы на тое, што Арцём самы лёгкі ў гэтай катэгорыі, яго вынік уразіў усіх – 110 рыўкоў. 63 разы падняў гіру срэбраны медаліст спаборніцтва Яўгеній Бушуеў (Бягомльскі с/с), удзельнік каманды Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната Сяргей Бранзевіч заваяваў трэцяе месца. У катэгорыі звыш за 90 кілаграмаў за каманду РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” выступаў бацька Арцёма Вішняка – Ігар. Ён перамог у спаборніцтве з вынікам у 175 рыўкоў і стаў беспрэцэдэнтным лідарам сярод гіравікоў. Другое месца ў Сяргея Кахановіча (Крулеўшчынскі с/с), трэцяе – Арцёма Вальковіча (Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат).
Віншуем пераможцаў!

НА ЗДЫМКУ: пераможцы спаборніцтваў з каманды Докшыцкага раёна газазабеспячэння Аляксандр Барадака і Вольга Гадулевіч.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *