Выставка «Творчество без границ» открылась в Докшицком Центре детей и молодёжи (+ фото)
У раённым Цэнтры дзяцей і моладзі адбылося адкрыццё выставы “Творчасць без межаў”, якая традыцыйна праходзіць у рамках фестывалю “Сонечны круг”. Штогод колькасць яе ўдзельнікаў павялічваецца. На гэты раз было прадстаўлена шмат калектыўных работ.
Са святам майстэрства і дабрыні ўсіх прысутных павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч.
– З кожным годам удзельнікі выставы здзіўляюць нас і сваёй багатай фантазіяй, і ўмелымі рукамі, – адзначыла Валянціна Юр’еўна. – Новыя мастацкія тэхнікі, новыя матэрыялы прыцягваюць увагу і напаўняюць навакольных толькі станоўчымі эмоцыямі. У работах, якія мы бачым, жывуць прыгажосць і цеплыня, што перадаюцца ад сэрца да сэрца.
На мерапрыемстве асаблівую падзяку атрымалі педагогі, якія працуюць з таленавітымі дзецьмі і дарослымі з абмежаванымі магчымасцямі. Юныя артысты з вакальнай студыі “Тоніка” запрасілі ўсіх усміхацца і ніколі не сумаваць. Майстрам пажадалі невычэрпнага палёту фантазіі і далейшага ўдасканалення сваіх здольнасцей.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.