Школа юных актёров активно работает в Докшицах
Тэатральнаму аддзяленню Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў яшчэ толькі тры месяцы, але юныя артысты, якія праходзяць там навучанне, ужо могуць пахваліцца сваімі першымі крокамі на сцэне. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічаюць у раённых святах.
– У аддзяленні навучаюцца васямнаццаць дзяцей, – расказвае кіраўнік Вераніка Місачэнка. – Атрымаліся дзве групы: у адной займаюцца сямігадовыя аматары тэатральнага мастацтва, другая – рознаўзроставая. Асноўныя прадметы – акцёрскае майстэрства і сцэнічная мова. Ёсць і дадатковыя: танец, музычная грамата. У планах нашага аддзялення – стварыць свой тэатр лялек, таму дзеці ўжо шыюць іх і вучацца імі кіраваць.
Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.