Докшицкая батлейка гостила в детском саду
Калектыў “Докшыцкая батлейка Патупчыка” прыняў удзел у Міжнародным калядным фестывалі лялечных тэатраў “Нябёсы”. Сярод дзевятнаццаці вядучых батлеечных тэатраў Беларусі, Расіі і Украіны нашы артысты былі адзначаны ў намінацыі “За захаванне традыцый батлеечнага мастацтва”. На мерапрыемстве гледачам была прапанавана біблейская гісторыя “Цар Ірад”. Менавіта з гэтым спектаклем докшыцкая батлейка зараз гастраліруе па ўстановах адукацыі раёна.
– Дзеці, нават самыя маленькія, уважліва сочаць за кожнай сцэнай у пастаноўцы, – расказвае кіраўнік батлейкі Таццяна Канцавая, – а потым з задавальненнем адказваюць на пытанні, якія дапамагаюць ім больш зразумець сэнс спектакля. Наш калектыў стараецца прыцягнуць увагу маладога пакалення да батлеечнага мастацтва продкаў. Часам самі дзеці падказваюць, якую казку ці гісторыю ім хацелася б паглядзець. Вось і зараз мы рыхтуем новую пастаноўку: робім лялькі, падбіраем музычнае афармленне і ў хуткім часе адправімся з гастролямі па раёне.
Тэкст и фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.