Ирина Гаранина десять лет работает фельдшером в деревне Вилейка Докшицкого района

черныша 003Каля дзесяці гадоў з’яўляецца старэйшынай вёскі Вілейка фельчар Ірына Гараніна (на здымку). Таму і асноўная колькасць зваротаў жыхароў да яе менавіта як да доктара. Прыходзяць у любы час, ведаюць: ніколі не адмовіць, дапаможа – агледзіць, паставіць дыягназ, выпіша патрэбныя лекі, а яшчэ падтрымае цёплымі словамі і прыязнай усмешкай. Тры дзесяцігоддзі без малога жыве Ірына Рамуальдаўна ў Вілейцы, з таго часу, як яе, ураджэнку Крулеўшчыны, выпускніцу Полацкага медвучылішча, у далёкім 1987-ым накіравалі на працу ў мясцовы ФАП. Гэта накіраванне стала лёсавызначальным: тут дзяўчына выйшла замуж, тут засталася жыць.

– На абслугоўванні ФАПа знаходзяцца яшчэ чатыры вёскі: Новая Вілейка, Грабяні, Гарадзішча і Вешкі. Калі я толькі пачынала працаваць, у гэтых населеных пунктах пражывалі 440 чалавек, – успамінае Ірына Рамуальдаўна. – Было шмат выклікаў, хадзіла пешшу або ездзіла на веласіпедзе. Зараз вяскоўцаў намнога менш. У маёй Вілейцы, калі не лічыць дачнікаў, дык каля пяці дзясяткаў толькі жыхароў набярэцца. Пусцеюць вёскі…

Асноўная работа ў фельчара зараз у Бярозках. Там, у амбулаторыі, яна знаходзіцца зранку, а Вілейскі ФАП адчыняе ў другой палове дня. Лічыць, што гэты пункт медыцынскага абслугоўвання абавязкова павінен быць: большасць жыхароў вёсачкі – людзі пенсійнага ўзросту, не так лёгка дабірацца ім у Бярозкі, каб, напрыклад, памераць ціск ці купіць неабходнае лякарства.

Як старэйшыне, Ірыне Рамуальдаўне сярод іншых даводзіцца вырашаць і пытанні добраўпарадкавання. Разам з вяскоўцамі павыразалі старыя дрэвы на могілках, павысякалі кустоўе.
Яна заўсёды ў курсе клопатаў, трывог, радасцяў і патрэб сваіх пацыентаў, без медыцынскіх картаў памятае іх хваробы і недамаганні. І стараецца дапамагчы аднавяскоўцам: своечасовымі і прафесійнымі медыцынскімі паслугамі — як фельчар, ісадзейнічаннем у вырашэнні бытавых і сацыяльных пытанняў — як старэйшына.

Алена Несцяронак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *