Паляўнічы комплекс “Гарадзёнка” – хочацца вярнуцца зноў у Докшыцкі раён (+фота)

IMG_1193Паляўнічы комплекс “Гарадзёнка” ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” месціцца ў прыгожым кутку на Бягомльшчыне, паблізу вёскі Кліннікі.
Адлегласць ад гарпасёлка да яго складае ўсяго 10 кіламетраў па трасе Бягомль – Барысаў. Збочыўшы з цэнтральнай дарогі на лясную, праз некалькі соцень метраў падарожны трапляе на ўлонне дзіўнай прыроды. Вадаём у абдымках высокіх бяроз, паляна з домікамі, абсталяванымі ўсім неабходным для камфортнага баўлення часу, – асалода для зроку і слыху…

Сёлета спаўняецца сорак гадоў з таго моманту, як у Бягомльскім лясгасе была арганізавана паляўнічая гаспадарка. Зараз плошча паляўнічых угоддзяў складае больш за 38 гектараў, з іх 26,7 га – лясы. 11,2 — палі, 0,36 — балоты. На поўначы і ўсходзе яны мяжуюцца з паляўнічымі ўгоддзямі раённай арганізацыі “БТПР”, на паўднёва-ўсходнім накірунку – з угоддзямі ЭЛПГ “Бярэзна”, на поўдні — з угоддзямі Барысаўскай раённай арганізацыі “БТПР” і “Прырода ЛТД”, на паўднёва-заходнім – з угоддзямі спортклуба ФПБ Лагойскага раёна, на захадзе – з паляўнічымі ўгоддзямі Нацыянальнага парка “Нарачанскі”.

ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” арганізуе паляванне на капытных (калектыўнае – з загонам і індывідуальнае – з вышак і засідак).

Практыкуецца паляванне з гончымі на зайцоў і лісіц, на вадаплаўную дзічыну – з падыходу і на пералётах. Пушныя віды, такія, як куніца, норка, андатра і іншыя, здабываюцца з лайкай, пасткава і адначасна. На ваўкоў палююць у асноўным са сцяжкамі і адначасна.

Мэта лясгаса – не толькі арганізаваць працэс палявання, але і забяспечыць утульны адпачынак турыстам-паляўнічым і ўсім астатнім грамадзянам, якія ад паўсядзённых турбот едуць набірацца моцы да прыроды.

Для гэтага ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” узвёў цэлы паляўнічы комплекс “Гарадзёнка”.

Ён уключае ў сябе:
– два камфортныя домікі для пражывання (спальныя месцы, водазабеспячэнне (хал./гар.), санвузел, душ, спадарожнікавае тэлебачанне);
– вялікі двухпавярховы дом з банкетнай залай, кухняй, більярдам, спальнымі месцамі, водазабеспячэннем (хал./гар.), санвузлом);
– лазня;
– альтанкі, мангалы.
Кошт паслуг.
Эксплуатацыя паляўнічага доміка – 800 тысяч рублёў у суткі.
Эксплуатацыя паляўнічага комплексу (пражыванне ў 2-х доміках і карыстанне банкетнай залай) – 3 мільёны рублёў.
Карыстанне лазняй каштуе 430 тысяч рублёў за 1 сеанс (2 гадзіны).

Для арганізацыі камфортнага знаходжання турыстаў домікі абсталяваны неабходнымі бытавымі прыборамі для прыгатавання ежы, посудам. Пры будаўніцтве комплексу лясгас аддаваў перавагу натуральным матэрыялам. І вонкавае, і ўнутранае аздабленне домікаў выканана з драўніны. З яе ж выраблена эксклюзіўная мэбля.
Комплекс можа быць цікавым не толькі для паляўнічых, але і для аматараў сяброўскіх сустрэч на ўлонні прыроды, правядзення асабістых святаў і невялікіх карпаратыўных мерапрыемстваў.
Паляўнічы комплекс “Гарадзёнка” – удалае спалучэнне адпачынку на свежым паветры і пры гэтым камфортных умоў пражывання. Гэта выдатнае месца і для сямейных уік-эндаў.
Таксама на тэрыторыі комплексу распрацаваны маршруты экалагічных сцежак. Кошт вандроўкі па іх – 50 тысяч рублёў з чалавека.
Па прызнанні многіх, пасля адпачынку ў “Гарадзёнцы”, туды хочацца вяртацца зноў і зноў!
Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца ў ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” па адрасе: г.п. Бягомль, вул. Юхнаўца, 21. Тэл./факс прыёмнай 8-02157-3-35-54, тэл./факс паляўніцтвазнаўцы 8-02157-3-38-64, маб. +37544-799-01-15.

Каардынаты для GPS: 54065’85» СШ, 28010’05» ВД.

УНП 300012800.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *