В Докшицах подвели итоги конкурса пионерских агитбригад (+фото)

IMG_5654Заўзята і весела прайшоў раённы этап V рэспубліканскага агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад “Запалі касцёр дабрыні!” Ён быў прысвечаны Дню піянерскага сяброўства і прымеркаваны да 75-годдзя з дня ўтварэння першых цімураўскіх атрадаў і выхаду на экраны мастацкага фільма “Цімур і яго каманда”, знятага па аднайменнай аповесці А. Гайдара. Агітбрыгады, у склад якіх звычайна ўваходзяць самыя актыўныя, мэтанакіраваныя, адказныя, клапатлівыя хлопчыкі і дзяўчынкі, выступілі ў розных намінацыях, падчас якіх расказалі пра традыцыі сваіх піянерскіх атрадаў. Прыемна адзначыць, што піянераў і акцябрат школ раёна і сёння аб’ядноўваюць маральныя перакананні, бескарыслівасць, добраахвотнае служэнне людзям, жаданне дапамагаць нямоглым і адзінокім. Пакуль журы выбірала пераможцаў, прысутныя змаглі паслухаць песню “Піянер – значыць, першы”, напісаную яшчэ ў 2011 годзе педагогам-арганізатарам СШ № 2 г. Докшыцы Ірынай Дзяхканавай і тагачасным настаўнікам музыкі і спеваў гэтай установы Вольгай Сушко. Твор увайшоў у рэспубліканскі зборнік піянерскіх песень.

У намінацыі “Заўсёды гатовы!” першае месца атрымала агітбрыгада “Чараўнікі дабра” з Бягомльскай СШ, другое – “Вясёлы вецер” з Глінскай СШ, два трэціх – у “Арляня” з Валкалацкай СШ і “Факел” з Парплішчанскай СШ.

У намінацыі “Цімур і яго новая каманда” пераможцамі сталі: каманда “Юнацтва” з СШ № 2 г. Докшыцы (першае месца), “Новыя цімураўцы” з Крулеўшчынскай СШ (другое месца), “Данка” з Параф’янаўскай СШ (трэцяе месца).

У намінацыі “Цімураўскія зоркі” першымі сталі “Равеснікі” з СШ № 1 г. Докшыцы, другімі – “Новае пакаленне” з Сітцаўскай СШ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *