В Докшицах прошёл районный конкурс «Лидер-2016» (+фото)
Дзевяць пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” з СШ № 1 і СШ №2 г. Докшыцы, Бягомльскай, Крулеўшчынскай, Сітцаўскай, Параф’янаўскай, Тумілавіцкай, Парплішчанскай і Валкалацкай сярэдніх школ прынялі ўдзел у раённым конкурсе “Лідар – 2016”.
Райкам ГА “БРСМ” арганізоўвае спаборніцтвы паміж лідарамі школьных пярвічак раз у два гады. Сёлетняя конкурсная праграма складалася з чатырох іспытаў. Падчас візітоўкі пад назвай “Мая грамадзянская пазіцыя” кожная школа па-свойму цікава прадставіла лідараў. У журы не ўзнікла сумненняў, што восем дзяўчат і адзін хлопец – Максім Вальтэр з Валкалацкай школы – сапраўды актыўныя, ініцыятыўныя і творчыя асобы. Вельмі сучаснай і арыгінальнай была візітоўка ў СШ №1 г. Докшыцы. Падлеткі разыгралі наступную сітуацыю: іх лідар – Марыя Павялок — вядзе міжнародныя перамовы па ўступленні школы ў Балонскі працэс (на здымку), які накіраваны на гарманізацыю сістэмы вышэйшай адукацыі краін Еўропы, і куды наша краіна была прынята ў маі мінулага года.
Гарэзліва і бойка прэзентавалі сябе і лідары іншых пярвічак – Вераніка Далжук, Аляксандра Закрэўская, Лізавета Міхмель, Валянціна Кароткіна, Алеся Голікава, Настасся Юковіч, Ксенія Грыгаровіч.
Другім іспытам сталі дэбаты, прысвечаныя Году культуры, якія прайшлі пад дэвізам “Захоўваем традыцыі – жывём сучасным”. Падчас трэцяга этапу лідары прэзентавалі і абаранялі школьныя творчыя праекты. Завяршаючым стаў конкурс дуэтаў “Лідар-сюрпрыз”, падчас якога вучань і педагог паказвалі свае творчыя здольнасці.
Усе ўдзельнікі атрымалі падзякі за актыўны ўдзел у конкурснай праграме. А вось пераможныя прыступкі размеркаваліся наступным чынам. Першае месца, як і два гады таму, заваявала Вераніка Далжук (СШ №2), другое – Марыя Павялок (СШ №1). Толькі на некалькі сотых абышла лідара з Бягомльскай школы прадстаўніца Крулеўшчыны Лізавета Міхмель і стала трэцяй.
У гэтым годзе рэгіянальны этап конкурсу “Лідар” будзе прымаць наш раён. Пройдзе ён у красавіку. Адразу дзве дзяўчыны – Вераніка Далжук і Марыя Павялок – прадставяць на ім моладзь Докшыччыны.
Наталля СТАШЭВІЧ.
Фота аўтара.
no images were found
11 декабря 2015 года состоялось торжественное награждение лауреатов конкурса Московского района «Лидер года 2015». От нашего предприятия приняли участия в конкурсе два талантливых молодых специалиста Протасевич Анжела Геннадьевна и Виченковская Александра Юрьевна, которые были награждены Дипломом победителя районного конкурса «Лидер года 2015» в номинации «Лидер в области жилищно коммунального хозяйства» и сертификатом участника конкурса «Лидер года 2015» в номинации «Человек на своем месте» соответственно. Поздравляем наших коллег!