В Докшицах состоялся Фестиваль школьной сатиры и юмора (+фото)

IMG_6460

Каманда-пераможца “Дэбош” СШ № 2 г. Докшыцы.

У пятнаццаты раз у раёне адбыўся Фестываль школьнай сатыры і гумару, які сабраў у ККЗ “Іскра” аматараў гэтай вясёлай і пазітыўнай гульні. Тое, што іх у нас вельмі шмат, сведчыла перапоўненая зала.

У фінале сустрэліся пяць каманд: “Звычайныя людзі” з Парплішчанскай СШ, “ДКС” (Догнали, кого смогли) з Глінскай СШ, “Смайл” з Параф’янаўскай СШ, “Крэйзі” з СШ № 1 г. Докшыцы і “Дэбош” з СШ № 2 г. Докшыцы. КВЗ-эшнікі спаборнічалі ў трох традыцыйных конкурсах – візітнай картцы, біятлоне і музычным фрыстайле. Асноўныя жарты былі пра школьнае жыццё, смех ад якіх зводзіў сківіцы і выклікаў нават слёзы. Гумарыстычны настрой падтрымліваў вядучы праграмы Сяргей Шчалкуноў, у адрас якога падчас выступлення каманды “Дэбош” таксама прагучаў жарт. Падтрымлівалі байцоўскі дух удзельнікаў КВЗ іх прыхільнікі, якія апантана размахвалі сцягамі і аглушалі прысутных гучнымі апладысментамі. Ва ўсіх конкурсах перамогу атрымлівалі ўдзельнікі другой гарадской школы, якія з лікам у 11,8 бала і сталі ўладальнікамі першага месца. Сямі дзясятых бала не хапіла парплішчанскім вучням, каб дагнаць пераможцаў. У выніку “Звычайныя людзі” сталі другімі. Трэцяе месца ў каманды “ДКС”. Акрамя камандных месцаў, на мерапрыемстве вылучылі лепшых гульцоў. Званне “Міс КВЗ” атрымала шасцікласніца Парплішчанскай СШ Кацярына Крук. “Містарам КВЗ” абралі лідара “ДКС” дзевяцікласніка Мікіту Асіповіча.

Спонсарамі мерапрыемства былі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, водна-аздараўленчы цэнтр і Докшыцкі хлебазавод. Кожная каманда атрымала салодкі падарунак, прызёраў узнагародзілі дыпломамі і кубкамі, а пераможцам у дадатак быў уручаны яшчэ і абанемент у басейн.

Тэкст і фота
Яўгеніі ГІЧАНСКАЙ.

Один комментарий для “В Докшицах состоялся Фестиваль школьной сатиры и юмора (+фото)

  • 07.04.2016 в 6:45 пп
    Permalink

    Спасибо за отличные фото!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *