Служыць у ахове прэстыжна

IMG_2622Складанае пытанне выбару прафесіі хвалюе як будучых выпускнікоў, так і іх бацькоў, пачынаючы са старэйшых класаў. Яны думаюць пра эфектыўнасць і запатрабаванасць той ці іншай спецыяльнасці, магчымасці кар’ернага росту і заробку.
Раённы аддзел Дэпартамента аховы раіць маладым людзям звярнуць увагу на прэстыжныя ўстановы адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. На сённяшні дзень дзве навучальныя ўстановы даюць магчымасць паступіць на факультэт міліцыі. Гэта Акадэмія МУС і Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь. Па заканчэнні навучання выпускнікам прысвойваецца запатрабаваная кваліфікацыя – юрыст.
Абітурыенты здаюць тры іспыты ў форме цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай ці рускай мове (на выбар), грамадазнаўстве і замежнай мове.
Прыём дакументаў ад будучых абітурыентаў ажыццяўляецца да 15 красавіка, але напачатку неабходна звярнуцца ў групу кадраў Докшыцкага аддзела Дэпартамента аховы. Гэта звязана з асаблівасцямі прафесійнага адбору абітурыентаў, бо далёка не кожны жадаючы зможа паступіць на службу ў органы ўнутраных спраў. Група кадраў па месцы жыхарства абітурыента, у сваю чаргу, праводзіць папярэдняе вывучэнне асобы кандыдата, накіроўвае яго на медыцынскі агляд.
Толькі пасля заключэння ваенна-ўрачэбнай камісіі і службы псіхалагічнай дыягностыкі прымаецца канчатковае рашэнне аб годнасці кандыдата да паступлення ва ўстановы адукацыі МУС і фарміруецца асабістая справа.
Усю неабходную інфармацыю пра парадак прыёму ў дадзеныя ўстановы адукацыі можна атрымаць па тэлефонах прыёмных камісій ці на сайтах www.academy.mia.by, www.institutemvd.by, а таксама ў раённым аддзеле Дэпартамента аховы па адрасе г. Докшыцы, вул. Ленінская, 20. Тэлефоны для даведак: 5-19-02, 5-29-02.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *