С 25 августа по 5 сентября проходит акция «Внимание — дети»

nochyuЗ пятніцы ўключайце бліжняе святло
У сувязі з заканчэннем летніх канікулаў і пачаткам навучальнага года Дзяржаўтаінспекцыя з 25 жніўня па 5 верасня праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Увага – дзеці!” Яго мэта – прафілактыка і папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, смяротнасці ў выніку ДТЗ з удзелам і па віне дзяцей.
Паважаныя бацькі! Паважаныя вадзіцелі! Выкажыце сваю пазіцыю ў падтрымку бяспекі дзяцей на дарозе. Уключыце бліжняе святло фар транспартных сродкаў падчас руху ў светлы час сутак. Перавозьце маленькіх пасажыраў толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі ці ў спецыяльных аўтакрэслах. Не забывайцеся нагадваць дзецям і падлеткам аб правілах бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Будзьце самі прыкладам. Сумеснымі намаганнямі мы навучым іх правільна арыентавацца на дарозе, захаваем ім здароўе і жыццё.
А. Сташэвіч,
начальнік АДАІ РАУС,
маёр міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *