Как завершился дачный поход для глубочанина в Докшицком районе
Зноў дачны паход, на гэты раз ужо трэці, для жыхара Глыбоцкага раёна закончыўся арыштам. Цяперашняя справа на небараку-злодзея складаецца з васьмі эпізодаў – столькі крадзяжоў маёмасці з дачных домікаў ён здзейсніў пасля таго, як выйшаў пасля апошняй адседкі на волю. Першы быў у вёсцы Варганы, потым па кругу хадок пайшоў на Дабрунь, Скураты, Бягомль. Затрыманы быў у Бабцах.