Турнир по мини-футболу состоялся в Докшицком районе (+фото)
Моладзевая спартыўная каманда СШ № 2 г. Докшыцы ў чарговы раз пацвердзіла, што яна мацнейшая ў самым папулярным відзе спорту – футболе. З лікам 7:3 докшыцкія футбалісты перамаглі ў раённым турніры па міні-футболе на прызы РК ГА “БРСМ”, згуляўшы ў фінале з бягомльчанамі. Дарэчы, Бягомльскі с/с прадставіў на спаборніцтва ажно тры каманды. За трэцяе месца змагаліся юнакі з Сітцаўскай СШ, а таксама зборнай РАУС і раённага Дэпартамента аховы. Менавіта першыя сталі ўладальнікамі бронзавых медалёў. Таксама ў барацьбе за званне лепшых удзельнічалі моладзевыя каманды СШ № 1 г. Докшыцы і Параф’янаўскай СШ.
Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.