Пачалося датэрміновае галасаванне

bezymyannyjУчора на 24 выбарчых участках, якія сфарміраваны ў нашым раёне, пачалося датэрміновае галасаванне. Як паведамілі ў раённай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, у спісы ўнесены 18866 прозвішчаў выбаршчыкаў.
Скарыстацца правам датэрмінова аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў можна да суботы (17 лютага) уключна. З 13 па 17 лютага ўчасткі будуць працаваць з 10 да 19 гадзін, зачыняцца на перапынак з 14 да 16 гадзін.
У нядзелю, 18 лютага, выбаршчыкі могуць аддаць свой голас за кандыдата ў дэпутаты ўжо з 8 гадзін раніцы, працаваць у асноўны дзень выбараў участкі будуць да 20 гадзін без перапынку. У гэты ж дзень на ўсіх іх будзе арганізаваны выязны гандаль, а таксама выступяць творчыя калектывы раёна.
Каб атрымаць бюлетэнь, грамадзянін павінен прад’явіць членам камісіі пашпарт ці адзін з наступных дакументаў: ваенны білет, службовае пасведчанне работніка дзяржоргана, вадзіцельскае пасведчанне, пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці там фотаздымка), студэнцкі білет, даведку органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт), від на жыхарства (для грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь).
Галасаванне за іншых асоб, у тым ліку і па даверанасці,
недапушчальна. У выпадку, калі выбаршчык не мае магчымасці самастойна патрапіць да месца галасавання, ён можа патэлефанаваць у сваю камісію па месцы жыхарства і дамовіцца зрабіць гэта па месцы знаходжання. Гэта можна зрабіць як у час датэрміновага галасавання (заявы прымаюцца да 19 гадзін), так і ў дзень выбараў (заявы прымаюцца да 18 гадзін).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *