Безопасность детей — приоритет для взрослых
Пад такой назвай у рэспубліцы праходзіць рэспубліканская акцыя, якая накіравана на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.
У студзені-лютым у рэспубліцы назіраўся рост колькасці ДТЗ з удзелам дзяцей: 39 выпадкаў супраць 24 за такі ж перыяд 2017 года. Пры гэтым сёлета чатыры непаўналетнія загінулі, 41 дзіця было паранена (у 2017 — 1 і 29 адпаведна). Сярод пацярпелых у аварыях найбольшую катэгорыю складаюць пешаходы – амаль 58 працэнтаў, у 40 працэнтах выпадкаў пацярпелі дзеці-пасажыры. Усе загінулыя таксама былі пасажырамі.
Галоўная роля ў забеспячэнні дзіцячай дарожнай бяспекі адводзіцца вадзіцелям. З’яўленне непаўналетняга паблізу праезнай часткі – сігнал павышанай небяспекі для кіроўцы. У гэтай сітуацыі трэба да мінімуму знізіць хуткасць і быць максімальна ўважлівым, асабліва пры праездзе праз дваровыя тэрыторыі, паблізу школ, дзіцячых садкоў, каля пешаходных пераходаў.
Асобнае пытанне – перавозка дзяцей-пасажыраў. Малых ва ўзросце да трох гадоў перавозяць з выкарыстаннем дзіцячых прыстасаванняў, якія адпавядаюць іх вазе і ўзросту. Ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў дзяцей перавозяць таксама з бустэрамі, спецыяльнымі падушкамі і дадатковымі сядзеннямі. Дапускаецца перавозка дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў і без гэтых прыстасаванняў у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ва аўтамабілі-таксі.
Паважаныя дарослыя! Не толькі пастаянна нагадвайце дзецям пра Правілы дарожнага руху, але і выконвайце іх самі.
Я. Хілько,
старшы дзяржаўтаінспектар
капітан міліцыі.