На площадки в Докшицком районе выходят евроконтейнеры

izobrazhenie-044Напэўна, многія жыхары райцэнтра звярнулі ўвагу, што нядаўна на кантэйнерных пляцоўках з’явіліся новыя скрыні для раздзельнага збору шкла, пластыку і паперы. Гэта так званыя еўракантэйнеры.

– Сучасныя ацынкаваныя кантэйнеры аб’ёмам 1,1 кубаметра мы атрымалі праз аператара другасных матэрыяльных рэсурсаў за тую работу, якая была праведзена камунгасам па іх зборы за мінулы год. Агульная колькасць новых кантэйнераў – 126 штук. Усе яны ўстаноўлены ў Докшыцах, а для ачысткі набыты спецыяльны смеццявоз з бакавой загрузкай, – паведаміла начальнік участка па добраўпарадкаванні РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Галіна Глымушка. – Гэтыя кантэйнеры адрознівае не толькі аб’ём, яны маюць спецыяльныя адтуліны для загрузкі адкідаў, колы, а крышкі замыкаюцца. Галоўная мэта такіх кантэйнераў – не дапусціць, каб у ёмістасці траплялі змешаныя адкіды, што дазволіць знізіць выдаткі на іх дадатковую сарціроўку.
Мы вырашылі праверыць, наколькі зручна карыстацца еўракантэйнерамі. Як паказаў практычны вопыт, паперу і пластык выкінуць зусім не складана, а вось са шклом узніклі пэўныя пытанні: у адтуліну спецыяльнага кантэйнера праходзяць толькі бутэлькі і слоікі да паўтаралітра. Ні двухлітровы, ні трохлітровы (на здымку) памясціць у кантэйнер дыяметр адтуліны не дазваляе. Разам з тым некаторыя гараджане зазначаюць, што калі бачаць новыя кантэйнеры, сумленне не дазваляе адправіць пакет са смеццем у адну агульную скрыню, а таму сарціроўка часта адбываецца прама на пляцоўцы. Дык можа лёд крануўся і чарговае новаўвядзенне дазволіць зрабіць упэўнены крок да выдатнай справы раздзельнага збору другаснай сыравіны?

Наталля НАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *