Приглашает марафон «Поезд памяти»

poezd1“Цягнік памяці”. Пад такой назвай у рэспубліцы ў рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі”, прымеркаванага да 73-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 100-годдзя стварэння ВЛКСМ, адбудзецца марафон. У ім прымуць удзел студэнцкая і працоўная моладзь ГА “БРСМ”, прафсаюзных і іншых арганізацый. З 27 па 29 красавіка на цягніку памяці яго ўдзельнікі праедуць па маршруце Віцебск – Орша – Брэст – Віцебск, наведаюць месцы баявой славы, пазнаёмяцца з вядомымі мясцінамі роднай краіны, сустрэнуцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод мерапрыемстваў запланавана таксама правядзенне конкурсаў патрыятычнай песні, агітбрыгад, на лепшыя фота і відэа, лістовак і карыкатур.
Моладзь нашага раёна таксама можа далучыцца да рэспубліканскага праекта. Для гэтага трэба звярнуцца з заяўкай у раённы камітэт ГА “БРСМ” або раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 5-59-36, 5-06-82.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *