Продавцы магазина «Паўлінка» в агрогородке Парафьяново ценят каждого покупателя

a-178Гандлёвы павільён “Паўлінка” – на сённяшні дзень вельмі папулярная крама ў аграгарадку Параф’янава. Здавалася б, канкурэнцыі вялікай няма, можна асабліва не хвалявацца ні за асартымент тавару, ні за яго своечасовую дастаўку: будзе раскупляцца тое, што маецца ў наяўнасці. Уласніца крамы Ганна Скараходава так не лічыць. Задаволіць попыт пакупнікоў, стварыць умовы, каб яны наведвалі краму з прыемнасцю і былі задаволены якасцю тавару, коштам, – гэта, сцвярджае жанчына, галоўнае для індывідуальнага прадпрымальніка. Думаецца, у Ганны Валянцінаўны ўсё атрымалася, бо тавараабарот у краме немаленькі, водгукі ў наведвальнікаў – а гэта не толькі параф’янаўцы, але і шматлікія праезджыя, бо крама знаходзіцца пры дарозе з ажыўленым аўтамабільным рухам, – станоўчыя.
Памяшканне “Паўлінкі” па плошчы невялікае, але тавары выкладзены такім чынам, што ўсё даступна воку. Асартымент разнастайны: гэта мясныя і каўбасныя вырабы, гатункаў якіх налічваецца некалькі дзясяткаў, паўфабрыкаты, рыба, фрукты і гародніна, печыва і цукеркі, кансервы, крупы, спецыі і т.д. Завозяцца хлеб і хлебабулачныя вырабы. Прадстаўлены таксама шырокі выбар прамысловых тавараў, бытавой хіміі. Працуе крама без выхадных, з дзевяці да васемнаццаці гадзін зімовай парой, з павелічэннем светлавога дня – да дзевятнаццаці.
У павільёне, калі б ні зайшоў, заўжды ажыўлена. Як вядома, у любой справе далёка не апошнюю ролю іграе так званы чалавечы фактар. Прадаўцы Валянціна Альхімёнак і Марына Латковіч (на здымку злева направа) працуюць з дня адкрыцця крамы, тры з паловай гады. Ніякіх нараканняў за гэты час ні з боку ўласніцы, ні ад наведвальнікаў не мелі. Наадварот, сваёй ветлівасцю, прыязнасцю, заўсёднымі ўсмешкамі, хуткасцю абслугоўвання, акуратнасцю, увагай да запытаў прывабліваюць пакупнікоў.
Як падаецца, яшчэ адна “фішка” гэтай гандлёвай установы – прыгожая назва на беларускай мове, ад якой, у процівагу шматлікім “Миражам”, “Импрессиям”, “Сюрпризам” і таму падобным найменням, вее родным, цёплым, каларытным.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

Один комментарий для “Продавцы магазина «Паўлінка» в агрогородке Парафьяново ценят каждого покупателя

  • 16.03.2018 в 9:05 пп
    Permalink

    Спасибо, милая Наталья 0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *