В Докшицах выбрали лидера первичной организации РК ГА БРСМ (+ ВИДЕО)

img_6412Лепшага лідара пярвічнай арганізацыі РК ГА “БРСМ” выбіралі на раён­ным конкурсе, які адбыўся ў СШ
№ 1 г. Докшыцы. Дзевяць актывістаў школ раёна нагадалі пра сябе і расказалі пра сваю дзейнасць. Дапамагалі ім у гэтым групы падтрымкі, якія на ўсе лады стараліся вылучыць менавіта сваіх правадыроў. І конкурс самапрэзентацыі “Я – валанцёр!”, і творчая абарона праектаў “Погляд у будучыню”, і інтэрактыўная гульня “Дэбаты” былі вельмі цікавымі, насычанымі моладзевым крэатывам і навізной. Але, напэўна, самым эмацыянальным стаў завяршальны творчы конкурс “Лідар-сюрпрыз”, падчас якога выступалі лідар-вучань і лідар-педагог. Трапяткім і душэўным быў дуэт Глінскай СШ: Марыя Дземідовіч і Сяргей Шчалкуноў выканалі песню-дыялог з фільма “Масква слязам не верыць”. Энергетыкай назапасіўся кожны ў зале падчас заваднога і імпульсіўнага выступлення бягомльчан Аліны Анісовіч і Васіля Лаўцэвіча: гледачы амаль хорам падпявалі разам з імі хіт “Раёны, кварталы” групы “Зверы”. Кранальны маналог Наташы Растовай на першым бале ў выкананні Настассі Шнітко з Тумілавіцкай ДС-СШ і яе танец з Дзмітрыем Паўлючэнка быццам перанёс у тыя старадаўнія часы. Уразілі пранікнёнай танцавальнай кампазіцыяй на ваенную тэматыку Васіліса Гушчык і Вольга Карніловіч з СШ № 2 г. Докшыцы. “Простыя словы, простыя рэчы” – шчыра спявалі параф’янаўцы Юлія Круковіч і Святлана Пашкоўская пад акампанемент гітары, якой добра валодае дзяўчынка. Безумоўна, у захапленні былі гледачы і члены журы ад танца Мікіты Палачаніна і Ганны Маркевіч з Парплішчанскай СШ пад усімі любімую песню “Ночь коротка”. У бязмежнай любові да роднай мовы прызнаваліся Яўгенія Цяслёнак і Таццяна Саковіч з Крулеўшчынскай СШ. Трапнымі жартамі развесялілі Данііл Буглак і Аляксандр Зямчонак з СШ № 1 г. Докшыцы, якія выступілі ў ролі спартыўных каментатараў на прыдуманай імі допінг­алімпіядзе.
Падводзячы вынікі, члены журы метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Вольга Плыгаўка і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Гайчук адрасавалі ўдзельнікам шмат цёплых і шчырых слоў. Яны падкрэслілі, што сярод лідараў няма прайграўшых. Кожны з іх – асоба са сваёй індывідуальнасцю, ініцыятывай і жыццёвай пазіцыяй. Але конкурс ёсць конкурс, і дыплом І ступені атрымаў лідар СШ № 1 г. Докшыцы Данііл Буглак. На другім і трэцім месцы – Мікіта Палачанін (Парплішчанская СШ) і Настасся Шнітко (Тумілавіцкая ДС-СШ).
P.S. Пакуль артыкул рыхтаваўся да друку, адбыўся рэгіянальны этап абласнога конкурсу “Лідар – новае пакаленне!” На ім другое і трэцяе месца атрымалі Мікіта Палачанін і Данііл Буг­лак адпаведна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *