Межрайонный «Брейн-ринг» состоялся в Докшицах (+ ФОТО)

img_8281Чатырнаццаць каманд з сямі раёнаў Віцебскай вобласці сустрэліся на адкрытым міжраённым турніры па інтэлектуальнай гульні “Брэйн рынг” сярод працоўнай моладзі, які днямі адбыўся ў ККЗ “Іскра”. Юнакі і дзяўчаты дэманстравалі сваю эрудыцыю ў трох групах: моладзь, якая працуе на сельгаспрадпрыемствах, у сістэме адукацыі і ў іншых працоўных калектывах. Вядучым мерапрыемства быў настаўнік гісторыі Барсукоўскай БШ Арцём Стадольнік, які і сам часта прымае ўдзел у адпаведных інтэлектуальных выпрабаваннях. Удзельнікі спаборнічалі па правілах спартыўнага брэйн-рынгу беларускай лігі інтэлектуальных каманд: на сцэне сустракаліся па дзве зборныя, якім трэба было адказаць на пяць пытанняў. Калі яны не спраўляліся з заданнем – адказ давалі гледачы. Часам атрымаць пераможныя балы ўдзельнікам перашкаджалі эмоцыі і спешка: нават ведаючы правільны адказ, трэба было абвясціць аб гэтым вядучага, націснуўшы на спецыяльную кнопку. Некаторыя рабілі гэта, не дачакаўшыся каманды, і таму права адказу пераходзіла саперніку. Магчыма, гэта памылка і перашкодзіла докшыцкай камандзе, у складзе якой была працоўная моладзь з сельгаспрадпрыемстваў, стаць не бронзавымі, а залатымі пераможцамі турніру. У іншых групах нашым камандам пашанцавала менш. Падводзячы вынікі мерапрыемства, з цікавай і плённай гульнёй удзельнікаў павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, якая ўручыла пераможцам заслужаныя ўзнагароды – Граматы і каштоўныя падарункі. Па традыцыі, эстафета адкрытага міжраённага турніру па інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг” перадаецца ў іншы раён. У наступны раз эрудыты сустрэнуцца ў Міёрах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *