«Любимому городу» — под таким названием прошла акция, организованная РО ОО «БРСМ»

em5sueilueqПрацоўны моладзевы дэсант “высадзіўся” ў мінулую суботу ў райцэнтры на былым аўтадроме. Хлопцы і дзяўчаты дружна ўзяліся за навядзенне парадку: высякалі кусты, прыбіралі смецце (на здымку). Ініцыятарам акцыі, якую назвалі “Любімаму гораду”, стаў райкам ГА “БРСМ”.
– Месца, дзе мы зараз працуем, — гэта прыродны зялёны аазіс нашага горада, – паведаміла карэспандэнту “РВ” сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Гайчук. – Яно можа стаць цудоўным куточкам адпачынку для жыхароў вялікага мікрараёна вуліц Усходняй і Палявой. У ідэале тут павінны з’явіцца альтанкі, лаўкі, магчыма, арэлі для дзяцей, а зімой — коўзанкі. Але перш трэба прыбраць яго ад смецця, якое, дарэчы, пакідаюць пасля “адпачынку” на прыродзе ўсё тыя ж жыхары бліжэйшых дамоў. Спадзяёмся, што, убачыўшы, колькі мы вывезлі ўсяго непатрэбнага адсюль, яны ўспом­няць пра сумленне і пластык больш не пакінуць у траве, а забяруць з сабой, каб выкінуць у бліжэйшы кантэйнер. Зрабілі сёння вельмі шмат, а трэба яшчэ больш. Вельмі ўдзячна маладым людзям, якія падтрымалі нашу ініцыятыву, спадзяюся, што працоўнага энтузіязму ў нас яшчэ хопіць не на адзін падобны суботнік. Затое як прыемна адчуваць, што ў вялікай справе па добраўпарадкаванні горада ёсць і наш моладзевы ўклад, і не які-небудзь абстрактны, а канкрэтны і відавочны.
Тамара СТАДНЮК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *