А вы готовы пожертвовать СВОИМ авто для победы в конкурсе в Докшицком районе?
На раённы фотаконкурс “Сэлфі з лебедзем” былі прадстаўлены каля сарака творчых фотаздымкаў. Усе работы аказаліся цікавымі і арыгінальнымі, але ў кожнай наміныцыі быў выбраны толькі адзін пераможца. У намінацыі “Лебедзі майго горада” перамагла Эліна Лашкунова, сярод “Юных фатографаў” першае месца заняла Віялета Будзько, самы “Нечаканы ракурс” з лебедзямі прапанавала Таццяна Саковіч. Васіліса Гушчык стала першай у намінацыі “Лебедзь – сімвал фестывалю”, а ў намінацыі “Я+лебедзь” лепшую работу прадставіла Ірына Наумец. У спецыяльна арганізаванай намінацыі “Самы юны ўдзельнік фотаконкурсу” перамагла дзесяцігадовая Яна Модаль. Віншуем пераможцаў!