В Докшицком районе пчеловоды угощали мёдом (+фото)

img_3448

img_3608На прудніцкім свяце адразу прыкмецілася вялікая колькасць малечы і падлеткаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі, нібыта маленькія няўрымслівыя пчолкі, лёталі туды-сюды па пляцоўцы, дзе ішоў канцэрт. То яны падтанцоўвалі ці падпявалі артыстам, то ўжо цягнулі бацькоў ці бабуль з дзядулямі да дзіцячых забаў, якіх было арганізавана на любы густ. Іх звонкі смех ніколькі не перашкаджаў, а, наадварот, ствараў асаблівую святочную атмасферу. А са сцэны вядучыя віталі галоўных утаймавальнікаў пчолак-працаўніц – бортнікаў. Са свежым мёдам на свята завіталі мясцовыя пчаляры Міхаіл Радзюк і Мікалай Анішчык, бягомальцы Мікалай Шульгат, Васіль П’яных, а таксама дакшычанін Мікалай Шульгат, якія падзяліліся з гледачамі сваімі сакрэтамі бортніцтва. З мёдам з асабістай пасекі ўдзельнічаў у мерапрыемстве і айцец Валерый Цімкоў, які адслужыў падзячны малебен і асвяціў новы ўраджай карыснага духмянага прадукту.
НА ЗДЫМКУ: 1. З мёдам з асабістых пасек завіталі на свята бортнікі. 2. Усходнімі матывамі захапілі прысутных мясцовыя танцоркі.

Здымак 1

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *