Девятиклассники СШ №2 г. Докшицы побывали в гостях у районной газеты

ПРАЦУЕМ НАД СЁННЯШНІМ ІМІДЖАМ

 

Газета – з’ява грамадская. Яна з’яўляецца носьбітам інфармацыі, яе распаўсюджвальнікам, стварае грамадскую свядомасць, выхоўвае густ чытача і яго пагляды на многія з’явы сучаснасці. Вось таму на працягу ўжо доўгага часу газета  – гэта неад’емны атрыбут любога грамадства.

Да вайны толькі што арганізаваны Докшыцкі раён займець свой друкаваны орган не паспеў. Яго стварэнне адклалася да 1943 года. Першы нумар газеты “Партызанская праўда”, органа Докшыцкага падпольнага РК КП (б) Б, выйшаў у лістападзе. Такім чынам у 2018 годзе газета Докшыцкага раёна будзеimg_8213 адзначаць сваё 75-годдзе. Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў выданне газеты было адноўлена ў снежні 1944 года. Яна змяніла сваю назву на “Ленінскую праўду”. Пасля аднаўлення раёна вясной 1965 года (быў скасаваны ў 1962 годзе) аднавілася і раённая газета ўжо пад назвай “Ленінская трыбуна”. Сапраўднай трыбунай грамадскага жыцця раёна яна была доўгіх 29 год. Змены ў 1991 годзе ў грамадска-палітычным жыцці краіны змянілі і назву раёнкі. З лёгкай рукі тагачаснага рэдактара Івана Лазукі яна стала звацца “Родныя вытокі”. Назва адметная і шмат да чаго абавязвае. Як крынічныя вытокі жывяць раку, так раённая газета, расказваючы аб жыцці роднага краю тысячам сваіх чытачоў, умацоўвае ў іх сэрцах любоў да малой радзімы.

Летапісам Докшыччыны раёнку амаль 70 год рабілі розныя людзі, імёны не ўсіх іх захавала гісторыя, але тыя што ёсць, сваёй адданасцю журналісцкай і друкарскай працы заслужылі таго, каб іх назвалі нашчадкі. Першым  рэдактарам  у мірны час была Бася Шапіра, адказным сакратаром – Аляксандр Архіпавец, наборшчыкамі – Леаніда Маркавец, Раман Аліва, Лідзія Шульгат, Пятруся Даўнаровіч. На рэдактарскім пасту Шапіра змяніў Міхаіл Марціновіч, потым Іван Стагураў. Рэдактарамі былі Уладзімір Жукоўскі, Валянцін Лявонаў. Самы доўгі тэрмін (23 гады) рэдакцыяй раённай газеты кіраваў Мікалай Гуйдо. На змену яму прыйшоў  паэт і журналіст Іван Лазука. З 1992 па 2004 год галоўным рэдактарам быў Мікалай Аўтух. Зусім кароткі тэрмін – Алена Яновіч. Пяць год на гэтай пасадзе знаходзілася Людміла Гільніч. Зараз галоўным рэдактарам з’яўляецца Аляксандр Варанковіч.

Пажоўклыя старонкі раённай газеты захавалі для гісторыі імёны тых, чыімі працай і талентам пісаліся артыкулы аб жыцці раёна, яго людзях, працоўных і культурных дасягненнях, друкаваліся фотаздымкі, выпускалася газета. Гэта журналісты Аляксандр Гапанёнак, Анатоль Пяганаў, Антон Кур’яновіч, Расціслаў Лубачка, Яўген Лукашэвіч, Генадзь Шустоўскі, Вікенцій Карповіч, Мікалай Аўтух, Анна Жоўтка, Тамара Альшэўская, Людміла Салянка, Вераніка Пашэвіч, Марыя Лук’яненка, фотакарэспандэнты Васіль Кажамячонак, Мікалай Козел,  сакратар-машыністка Казіміра Шустоўская, карэктар Людміла Шкелка, аператар вёрсткі Людміла Малевіч, наборшчыкі Алена Несцяровіч, Ніна Азямблоўская, Таццяна Гапанёнак, Валянціна Роўба, Таццяна і Васіль Крыкуны, Ніна Модаль, вадзіцель Васіль Гушчык і іншыя. Раённая газета сваёй змястоўнасцю, цікавасцю ў многім абавязана пазаштатным аўтарам Мікалаю Батуру, Пятру Заброцкаму, Мікалаю Чысцякову, Івану Пярэдню, Уладзіславу Хілько і многім іншым. На яе старонках пачыналі сваю творчасць пісьменнікі Іван Стадольнік і Эдуард Зубрыцкі. Адчулі сябе паэтамі Людміла Салянка, Марыя Дзюбак, Валянціна Шчарбакова, Ірына Козел, Генадзь Кішулька, Фаіна Юнцэвіч.

Працягваючы традыцыі сваіх папярэднікаў, сённяшні калектыў рэдакцыі, у якім працуюць як вопытныя, так і маладыя журналісты, робіць усё магчымае, каб адпавядаць патрабаванням, якія ўскладаюцца ўрадам на дзяржаўныя сродкі інфармацыі, не страціць імідж раённай газеты, яе папулярнасць сярод чытачоў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *