Поздравления с Новым Годом

33Паважаныя
жыхары раёна!
Ад усёй душы віншуем вас з наступаючым 2019 годам!
Усё сёлетнія дасягненні сталі магчымымі дзякуючы сумесным намаганням, пры вашай падтрымцы, даверы і прамым удзеле. Выказваем шчырую ўдзячнасць усім, хто сваёй штодзённай працай унёс уклад у агульную справу. У Год малой радзімы, якім будзе і 2019-ы, мы зможам зрабіць наш край яшчэ больш прыгожым, утульным, камфортным для жыцця і прыцягальным для гасцей.
Дарагія сябры! Няхай новы год стане для вас часам новых ­здзяйсненняў, шчодрым на добрыя справы, прынясе ў кожны дом радасць і дабрабыт. Шчасця вам, здароўя, святочнага настрою!
З Новым годам!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

 

Дарагія землякі,
мае выбаршчыкі!
Ад усёй душы віншую вас з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым.
У гэтыя святы мы падводзім вынікі, пераасэнсоўваем мінулае, складаем планы на будучае.
Жадаю, каб усе падзеі, якія прынеслі вам радасць і натхненне ў бягучым годзе, абавязкова займелі свой працяг.
Няхай новы год падорыць вам дабрабыт, адкрые шырокія перспектывы і магчымасці, памножыць поспехі і дасягненні.
Здароўя, шчасця, сардэчнага цяпла вам і вашым родным.
З павагай
Ваш дэпутат
Старшыня Палаты
прадстаўнікоў
Нацыянальнага Сходу
Рэспублікі Беларусь
Уладзімір Андрэйчанка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *