Поздравление с Днём защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь
Паважаныя жыхары раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэта свята з’яўляецца данінай глыбокай павагі да ўсіх, хто абараняў Радзіму, хто і сёння стаіць на абароне яе рубяжоў. Асаблівую падзяку хочацца выказаць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншых баявых дзеянняў. Многія і сёння застаюцца ў страі, працягваюць актыўную дзейнасць па выхаванні ў моладзі патрыятызму, з’яўляюцца дастойным прыкладам для пераймання.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, ажыццяўлення планаў і рэалізацыі пастаўленых задач. Няхай гэта свята адважных і мужных людзей заўсёды будзе мірным і радасным!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.