Докшичанам предлагают поболеть за спортсменов на Евроиграх

evroigryФСК “Ураджай” ажыццяўляе набор групы для паездкі на спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, якія адбудуцца ў рамках ІІ Еўрапейскіх гульняў на Нацыянальным алімпійскім стадыёне “Дынама”. Фінальнае выступленне змешаных каманд адбудзецца 28 чэрвеня, у пятніцу. У праграме спартыўнай сесіі – спаборніцтвы лёгкаатлетаў у дзевяці відах праграмы: бег на 100 метраў, скачкі ўдаўжыню, кіданне кап’я, змешаная эстафета, бег з бар’ерамі, скачкі ўвышыню, змешаная гонка праследавання. Удзельнічаць у гэтых спаборніцтвах будуць 30 зборных з лепшым рэйтынгам па выніках Чэмпіянатаў Еўропы. Найбольш вядомым беларускім спартсменам у свеце прадстаўленых дысцыплін з’яўляецца Юлія Несцярэнка, якую прэса назвала “Белай Маланкай”. Акрамя яе самымі яркімі беларускімі лёгкаатлетамі лічацца Таццяна Халадовіч (кіданне кап’я), Настасся Мірончык-Іванова (скачкі ўдаўжыню), Аліна Талай і Эльвіра Герман (100 м з бар’ерамі), Максім Недасекаў (скачкі ўвышыню).
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па нумары 5-51-72.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *