Докшичанка участвовала в соревнованиях на Кипре

kostyukВыхаванка Докшыцкай ДзЮСШ, чэмпіёнка першынства Рэспублікі Беларусь па самба Алена Касцюк трапіла ў пяцёрку лепшых спартсменаў падчас моладзевага першынства Еўропы па самба.
– Спаборніцтвы адбыліся ў горадзе Лімасоле. Гэта на Кіпры, – расказвае Алена. – Кантынентальнае першынства сабрала больш за 265 спартсменаў з 22 краін Еўропы. Нашу краіну прадстаўлялі спартсмены 2001-2003 і 1999-2000 г.н., якія адбіраліся на чэмпіянаты Еўропы і свету. Яшчэ ў адборачных спаборніцтвах мне пашчасціла быць пераможцай, што і дазволіла трапіць у састаў беларускіх самбістаў. Мерапрыемства прахо­дзіла на працягу трох дзён. Асабіста мне выпала змагацца ў першы. Як звычайна, напачатку нас чакалі папярэднія сутычкі, у якіх трэба было прадэманстраваць свае ўменні ў адзінаборстве з балгарскімі саперніцамі. У барацьбе за трэцяе месца з нідэрландкай не змагла пераадолець яе і аўтаматычна заваявала 5-е месца. Думаю, што перашкодзіла трапіць на п’едэстал павышаная трывожнасць, а таму ў будучыні прыкладу намаганні ў рабоце над сабой, над сваім эмацыянальным станам. Вярнуўшыся дадому, няма часу адпачываць, бо ў хуткім часе зноў чакаюць спаборніцтвы, толькі цяпер па дзюдо. А таму ў бліжэйшых планах – трэніроўкі.
Паездка на Кіпр не адбылася б, каб не матэрыяльная дапамога землякоў. Шчыры дзякуй за падтрымку работнікам ААТ “Ветразь”, РАНС, райаддзела Дэпартамента аховы, індывідуальным прадпрымальнікам Ю.В. Гільнічу, В.У. Кучко, Т.А. Крывадубскай, С.А. Валодзькіну, У.С. Пілюшэнка.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Алена Касцюк з братам Аляксеем.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *