Предвыборная агитация на парламентских выборах в Беларуси стартует в середине октября

banner_vybory-2019-belarus-800x445Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка.

Пра гэта паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Яна патлумачыла, што перадвыбарная агітацыя пачынаецца пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Іх вылучэнне завяршаецца 7 кас­трычніка, на рэгістрацыю адводзіцца 10 дзён. Гэта значыць, перадвыбарная агітацыя пачнецца пасля 17 кастрычніка. Калі кандыдата зарэгіструюць раней, то ён зможа прыступаць да агітацыі.
Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па радыё і тэлебачанні пачнуцца з 20 кастрычніка па рабочых днях, адзначыла Лідзія Ярмошына.
Радыёвыступленні будуць з 7.00 да 8.00 гадзін, тэлевізійныя – з 19.00 да 20.00. Для кандыдатаў, што будуць балаціравацца па Мінску, плануецца выдзеліць эфірны час на канале “Беларусь 3”, па Мінскай вобласці – на СТВ. Тым, хто будзе вылучацца па абласцях, час прадаставяць абласныя тэлерадыёкампаніі. Што датычыцца друкаваных выданняў, то для публікацыі праграм кандыдатаў у дэпутаты плануюцца дзве газеты – “Звязда” і “Рэспубліка”. Прапаноўваецца выкарыстаць магчымасці абласных, раённых і гарадскіх газет.
На дадзены момант рыхтуецца наступнае пасяджэнне ЦВК, якое пройдзе 28 жніўня. Яно будзе прысвечана пытанням работы са СМІ ў час выбарчай кампаніі. Традыцыйна будзе сфарміраваны назіральны савет па інфармацыйных спрэчках. Міністру інфармацыі прапанаваны папярэдні спіс кандыдатур. Гэты орган узначаліць першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.
У канцы жніўня мясцовыя органы ўлады павінны прыняць рашэнне, якія месцы забараніць для арганізацыі пікетаў па зборы подпісаў. Лідзія Ярмошына нагадала, што на выбарах дзейнічае парадак: подпісы можна збіраць усюды, акрамя месцаў, спецыяльна забароненых мясцовай уладай. Акрамя гэтага, на сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў адкрыта спецыяльная рубрыка, якая датычыцца выбараў 2019 года. Там апублікаваны час і месца прыёму дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у саставы акружных выбарчых камісій.
Па матэрыялах БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *