Бегомль смотрит в будущее

Укладка бардзюра па вулiцы Савецкай

Укладка бардзюра па вулiцы Савецкай

Акцэнт на стварэнне ў населеных пунктах якасных умоў для жыцця людзей Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў яшчэ летам 2017 года падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць, калі наведаў гарадскі пасёлак Копысь Аршанскага раёна.

Тады ў кароткі тэрмін ў пасёлку рэканструявалі вулічна-дарожную сетку, пабудавалі новыя спартыўныя і гандлёвыя аб’екты, мадэрнізавалі вытворчасць прадпрыемстваў. На падставе гэтага было прынята рашэнне, што, па прыкладзе Копысі, кожны год у кожнай вобласці будзе наводзіцца парадак у двух падобных пасёлках гарадскога тыпу.
Віцебскі аблвыканкам распрацаваў і зацвердзіў графік добраўпарадкавання пасёлкаў гарадскога тыпу з тэрмінам рэалізацыі да 2025 года. У спіс трапіў і г. п. Бягомль. Рэалізаваць пілотны праект у гарадскім пасёлку запланавана да канца бягучага года. Пакуль жа населены пункт ператварыўся ў вялікую будаўнічую пляцоўку, на якой рамантуюцца сацыяльныя аб’екты, вулічна-дарожная сетка, добраўпарадкоўваюцца дваровыя тэрыторыі шматкватэрных дамоў, а таксама мадэрнізуецца сельскагаспадарчая вытворчасць.

Бар­дзюр на тэрыторыі Бягомльскага яслі-садка укладваюць будаўнікі.

Бар­дзюр на тэрыторыі Бягомльскага яслі-садка укладваюць будаўнікі.

Новы выгляд ужо займелі двары шматпавярховікаў №№ 2, 4 па вуліцы Лепельскай і №№ 2, 4 па вуліцы Савецкай. Размова ідзе пра рамонт дарожак і ўваходаў у пад’езды, а таксама пашырэнне парковачных месцаў. Работнікамі РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” адрамантавана дарожнае палатно па вуліцах Лепельскай, Ленінскай, Манковіча і завулках Чырвонаармейскім і Савецкім.
Брыгада Сяргея Размысловіча хутка і якасна ўкладвала бардзюр па вуліцы Савецкай. Дарэчы, пірс на гарадскім возеры, выкладзеная пліткай пляцоўка каля самалёта ў Бягомлі і іншыя аб’екты пабудаваны таксама ўмелымі рукамі Размысловіча і яго майстроў.
Змены да лепшага ў плане добраўпарадкавання адбыліся на аб’ектах сацыяльнай сферы. У прыватнасці, завяршаецца асфальтаванне і ўкладка бардзюра на прылеглай тэрыторыі Бягомльскага яслі-садка. Тут жа ўстаноўлена новая сучасная 3D-агароджа, а каля цэнтральнага ўваходу абуладкаваны зручны пандус. У рамках праграмы “Адраджэнне малых гарадоў” было выдзелена 300 тысяч рублёў, з якіх на 26,5 тысячы рублёў закуплена вулічнае гульнявое і спартыўнае абсталяванне для дзіцячых пляцовак.

Хутка будзе новая падлога ў спартыўнай зале школы-інтэрнат.

Хутка будзе новая падлога ў спартыўнай зале школы-інтэрнат.

Значныя абнаўленні адбыліся і ў самім будынку. Зроблены рамонт у групавых пакоях. Для маленькіх выхаванцаў набыты 70 новых ложкаў. Вялікі аб’ём работ падрадныя арганізацыі выканалі па ўнутранай аддзелцы, замене даху, асвятлення, рамонце больш за пяцьсот квадратных метраў столі, а таксама каналізацыйных сетак. У планах – зрабіць яшчэ больш, пры ўмове, калі на задуманае будуць выдзелены грашовыя сродкі.
Будаўнічыя работы зараз актыўна вядуцца і ў Бягомльскай сярэдняй школе. Новы выгляд пасля ўкладкі асфальту набыла тэрыторыя вакол установы, а таксама стадыён. Работнікі прыватнага прадпрыемства “ЯВГ-сэрвіс” узяліся рамантаваць фасад будынка. На першым паверсе ПМК-52 адрамантавала санвузлы.
У школе шмат зроблена для паляпшэння вучэбнага-выхаваўчага працэсу. Абуладкаваны сучасны камп’ютарны клас, набыта музычнае абсталяванне. Абноўлена мэбля ў гардэробе, актавай зале, а таксама школьнай сталовай.
У Бягомльскай дапаможнай школе-інтэрнат таксама наводзіцца лоск. Будаўнікі працуюць на вышыні – мяняюць дах на будынку спальнага корпуса. Унутры брыгада Уладзіміра Даўжонка старанна і акуратна абнаўляе падлогу ў адным з вялікіх па плошчы памяшканняў – спартыўнай зале. На чарзе – афарбоўка сцен і столі. Каменшчык Сяргей Навуменка і майстар па ўкладцы пліткі Аляксандр Савулаў з філіяла “Докшыцыводаканал” узяліся за рамонт ванных пакояў. З выдаткаваных на рамонт школы-інтэрнат грошай ужо асвоена больш за палову.

Ванныя пакоі ў спальным корпусе школы-інтэрнат рамантуюць Сяргей Навуменка і Аляксандр Савулаў з філіяла ‘‘Докшыцыводаканал’’.

Ванныя пакоі ў спальным корпусе школы-інтэрнат рамантуюць Сяргей Навуменка і Аляксандр Савулаў з філіяла ‘‘Докшыцыводаканал’’.

Запланавана часткова правесці мадэрнізацыю ў Бягомльскай раённай бальніцы. На першым паверсе паліклінікі з’явяцца новае прыёмнае аддзяленне, якое размесціцца побач з рэгістратурай, а таксама пункт хуткай дапамогі. Аддзелачныя работы, будаўніцтва каналізацыі выконвае прыватнае прадпрыемства “СтройДок”.
Больш якаснымі сталі таксама і паслугі, што прадастаўляюць насельніцтву белтэлекамаўцы. На рэканструкцыю сеткі сувязі па вуліцах Савецкай і Манковіча затрачана 200 тысяч рублёў. Такім чынам, пашырыўся абаненцкі доступ мультысэрвіснай сеткі па тэхналогіі хРОN.
Чакаецца, што будзе адрамантаваны транзітны ўчастак аўтадарогі Р-3 Лагойск-Зембін, які часткова праходзіць па вуліцах Барысаўскай і Савецкай.
Запланаваная рэканструкцыя сацыяльных аб’ектаў павінна павысіць узровень і якасць жыцця людзей, стварыць умовы для развіцця турызму, інвестыцыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці.

Тэкст і фота Таццяны ПАДБЯРЭЗКАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *