Докшицкие культработники отметили профессиональный праздник

img_2624У мінулую пятніцу ККЗ “Іскра” ўрачыста сустракала сваіх “гаспадароў” – тут сабралі мясцовых работнікаў культуры адзначыць сваё прафесійнае свята.
У фае іх чакалі цырымоніймайстры, якія шчыра віншавалі кожнага са святам і запрашалі заняць сваё месца ў зале. Сярод ганаровых гасцей была дэлегацыя латвійскіх работнікаў культуры з г. Балві.
Калі ў зале пагасла святло, на сцэне “ажылі” статуі старажытнагрэчаскіх муз мастацтва, якія і распачалі дзею харэаграфічнай пастаноўкай.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Інга Журомская шчыра падзякавала калегам за штодзённую плённую працу.
Віноўнікаў урачыстасці цёпла павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і ўручыла Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта выкладчыку тэатральнага аддзялення Докшыцкай ДШМ імя
Н. Сакалоўскага Вераніцы Місачэнка, Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў – кіраўніку народнага вакальнага ансамбля “Землякі” Святлане Пашкоўскай, падзяку – бібліятэкару Парплішчанскай сельскай бібліятэкі Святлане Атрахімовіч. Ордэн за заслугі ў ветэранскім руху агульнарасійскай грамадскай арганізацыі “Расійскі саюз ветэранаў” атрымала малодшы навуковы супрацоўнік Бягомльскага музея народнай славы Ала Каралевіч.
– Сфера культуры – гэта тая частка нашай дзяржавы, якая робіць нас нацыяй, – адзначыў у прывітальным слове начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Падгурскі. – Работнікі культуры захоўваюць і памнажаюць культурную спадчыну, займаюцца арганізацыяй вольнага часу, асветніцкай дзейнасцю і музычна-эстэтычным выхаваннем.
Ён уручыў Ганаровыя граматы ўпраўлення культуры аблвыканкама метадысту-майстру Докшыцкага дома рамёстваў Таццяне Марціновіч, загадчыцы Гарадзішчанскай сельскай бібліятэкі-клуба Раісе Вярцінскай, выкладчыку па класе гітары Докшыцкай ДШМ Алене Шалапа і народнаму вакальнаму ансамблю “Прызбачка”. Дыпломы ўпраўлення таксама атрымалі раённы дом рамёстваў за ІІІ месца ў абласным конкурсным праекце “Дажыначны сноп” і Докшыцкі хлебазавод за ІІІ месца ў праекце “Дажыначны каравай”.
Шэраг узнагарод атрымалі работнікі культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. За актыўнае супрацоўніцтва ў развіцці культурнага жыцця раёна ў намінацыі “Мецэнат года” дыпломамі ўзнагароджаны індывідуальныя прадпрымальнікі Таццяна Дранковіч і Аляксандр Гмыза.
Шмат сардэчных слоў прагучала ў гэты вечар і ў адрас ветэранаў галіны. У іх гонар гучалі апладысменты. Кожнаму – кветкі. Авацыямі сустракалі ўдзельнікі мерапрыемства заслужанага ветэрана культуры Івана Пусташылу.
Па традыцыі на свяце ў слаўную сям’ю культработнікаў была прынята моладзь, якая абрала сваёй будучыняй менавіта гэту творчую прафесію.
Як заўсёды, вялікі інтарэс выклікала інтрыга ўручэння прэміі “Іскра” лепшым работнікам культуры, якія самі “гараць” на працы і ўмеюць зацікавіць іншых. Сярод сёлетніх намінантаў загадчыца Бягомльскай гарпасялковай бібліятэкі імя П. Панчанкі Вольга Батура, загадчык Параф’янаўскага СДК Аляксандр Кучыц, настаўнік Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага Дзмітрый Няфёдаў, метадыст-майстар раённага дома рамёстваў Сяргей Лубачка, загадчык сектара ГЦК Святлана Гмыза, супрацоўніца Бягомльскага музея народнай славы Марына Дук і артыст народнага тэатра Валерый Шышла.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *