Четыре кандидата в депутаты по Докшицкому избирательному округу №22 прошли регистрацию

banner_vybory-2019-belarus-800x445Учора акружная выбарчая камісія па Докшыцкай выбарчай акрузе № 22 падвяла вынік работы па праверцы дакументаў, якія падавалі прэтэндэнты ў кандыдаты на дэпутацкі мандат. Зарэгістраваны ўсе чатыры кандыдаты.

Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка, 2 студзеня 1949 года нараджэння, старшыня Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, жыве ў г. Мінск, беспартыйны.
Агульная сума даходу за 2018 год складае 72101,38 рубля, ва ўласнасці мае кватэру і зямельны надзел у Мінску.
Алівія Сяргееўна Васільева, 15 кастрычніка 1986 года нараджэння, ажыццяўляе догляд дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, жыве ў г. Наваполацк, член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Агульная сума даходу за 2018 год складае 9203 рублі, даходу, атрыманага ў замежнай валюце, – 6000 расійскіх рублёў, ва ўласнасці мае легкавы аўтамабіль “ДЭУ МАТІЗ”.
Ігар Пятровіч Цеплякоў, 19 кастрычніка 1972 года нараджэння, старшыня праўлення садаводчага таварыства “Лучоса” Першамайскага раёна г. Віцебск, індывідуальны прадпрымальнік, жыве ў Віцебску, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Агульная сума даходу за 2018 год складае 12988 рублёў, даходу ад прадпрымальніцкай дзейнасці – 15590 рублёў, даходу ў замежнай валюце – 1055 даляраў ЗША, ва ўласнасці мае жылы дом і зямельны ўчастак у Віцебску.
Ядвіга Іосіфаўна Шульгат, 17 снежня 1962 года нараджэння, старшыня Докшыцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў, жыве ў г. Докшыцы, беспартыйная.
Агульная сума даходу за 2018 год складае 17398 рублёў, ва ўласнасці мае жылы дом, зямельны ўчастак (права на ½ долі) у Докшыцах, аўтамабіль “Аўдзі А6”.
Зараз пачынаецца самы цікавы перыяд выбарчай кампаніі – агітацыйны. Кандыдаты ў дэпутаты ў гэты час, у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку выкарыстання СМІ, зацверджанага Пастановамі Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, маюць права друкаваць сваю перадвыбарчую праграму ў адной з газет, якая выходзіць на тэрыторыі акругі, выступаць па дзяржаўным тэлебачанні і радыё. Так, Алівія Васільева і Ігар Цеплякоў скарысталі апошнюю магчымасць, і таму іх выступленні з перадвыбарчай праграмай можна будзе паглядзець 22 кастрычніка на канале Беларусь-3, з 19.00 да 19.20, і паслухаць па абласным радыё 5 лістапада, з 7.00 да 7.40.
Наталія ЖДАНОВІЧ,
старшыня акруговай выбарчай камісіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *