Киберпреступность в Докшицком районе растёт

shutterstockУсё больш рэгіструецца злачынстваў, звязаных з сеткай Інтэрнэт. З пачатку года ў Віцебскай вобласці ў сферы высокіх тэхналогій зарэгістравана 800 злачынстваў, летась было 344. У нашым раёне 13 супраць пяці ў 2018 годзе.  Па прастаце душэўнай некаторыя карыстальнікі самі дапамагаюць злачынцам з сеціва абабраць сябе. 

У сувязі з гэтым вельмі просім нікому і ні па якой прапанове аб дапамозе не перадаваць і не ўводзіць свой лагін і пароль, бо гэтыя звесткі не могуць быць запатрабаванымі ні для галасавання, ні для ўваходу на старонку, ні ў якой групе, акрамя ўваходу ва ўліковы запіс.
Для таго, каб зрабіць бяспечным свой акаўнт, трэба мець пароль, які ўтрымлівае вялікія і малыя літары, а таксама лічбы і знакі прыпынку. Калі раптам атрымаеце ад роднага чалавека, сябра, знаёмага паведамленне, дзе ён просіць аб дапамозе, якая заключаецца ў пераводзе грошай на банкаўскую картку, абаненцкі нумар ці прапаноўвае які-не­будзь іншы варыянт, звязаны з грашовымі сродкамі, перш абавязкова трэба ўпэўніцца, што гэта сапраўды напісаў карыстальнік узгаданай старонкі. Таму лепш за ўсё яму патэлефанаваць. Калі такой магчымасці няма, то скарыстайце для перапіскі электронную пошту або сустрэньцеся з ім асабіста. Усё гэта неабходна зрабіць для таго, каб не стаць ахвярай інтэрнэт-махляроў.
Складанасць у раскрыцці дадзеных злачынстваў заключаецца ў тым, што яны маюць міжнародны характар і звычайна зламыснікі знахо­дзяцца за межамі Беларусі.
Крымінальнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасць за дадзены від злачынстваў у выглядзе грамадскіх работ, штрафу, папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, арышту да шасці месяцаў, абмежавання волі на такі ж тэрмін у выпадку авалодання маёмасцю або набыцця права на яе праз падман або махлярства.
С. Каралевіч,
начальнік РАУС
падпалкоўнік міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *