В школах Витебщины будет запрещено пользоваться на уроках мобильным телефоном

tel_0Сёння ў грамадстве не сціхаюць спрэчкі наконт таго, ці патрэбна забараняць школьнікам карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас заняткаў. Такая забарона ў тым ці іншым выглядзе існуе ў ЗША, Францыі, Грэцыі, Таджыкістане, Азербайджане і шэрагу іншых краін. 

Як правіла, вучням дазваляецца прыносіць тэлефоны ў школу, але нельга даставаць іх з партфеля, размаўляць па сотавай сувязі, а таксама фатаграфаваць і весці аўдыё- і відэазапіс. За выкананнем правіл сочаць выкладчыкі, а за парушэнне вучням пагража­юць заўвагі , а таксама строгія дысцыплінарныя спагнанні за асабліва злосныя правіны, напрыклад, выкарыстанне тэлефона ў якасці шпаргалкі падчас іспытаў. Выключэнне могуць складаць асаблівыя выпадкі, напрыклад, захворванне ў дзіцяці, пры якім яму неабходна пастаянна падтрымліваць сувязь з бацькамі або апекунамі. Кожны такі выпадак разглядаецца індывідуальна.
У Беларусі загад, у якім гаворыцца пра абмежаванне выкарыстання мабільных тэлефонаў у школах, быў падпісаны міністрам адукацыі яшчэ ў сакавіку. Аднак сітуацыю ў школах ён не змяніў і праз паўгода. Аляксандр Кадлубай, намеснік міністра адукацыі, у інтэрв’ю каналу СТВ падкрэсліў, што размова ішла не пра забарону. Ізаляваць навучэнца ад мабільніка няправільна. Але кантраляваць гэты працэс ва ўстанове педагог абавязаны. Кожная навучальная ўстанова самастойна вызначае, якім чынам гэта будзе адбывацца.
Так, у школах Віцебшчыны падчас урокаў будзе забаронена карыстацца мабільнымі тэлефонамі, а магчыма, і іншымі гаджэтамі. У бліжэйшы час адпаведныя абмежаванні будуць унесены ў правілы ўнутранага распарадку ўсіх устаноў адукацыі, з імі азнаёмяць бацькоў. Але наўрад ці гэта можна лічыць новаўвядзеннем: у многіх школах і гімназіях вобласці і раней карыстанне гаджэтамі так ці інакш абмяжоўвалася.
Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Докшыцкага райвыканкама Алена Кучыц паведаміла, што ў кожнай школе ёсць свае правілы ўнутранага распарадку як для навучэнцаў, так і для настаўнікаў. Выкарыстанне мабільных тэлефонаў падчас заняткаў забаронена – дзеці здаюць свае гаджэты настаўніку на стол, а на перапынку іх забіраюць. Дапускаецца карыстанне калькулятарам пры вывучэнні некаторых тэм на ўроках матэматыкі.
Вось некаторыя правілы выкарыстання мабільнага тэлефона ў школе, якія зробяць працэс навучання найбольш эфектыўным:
У будынку школы абавязкова ставіць тэлефон у рэжым ‘‘вібравыклік’’ або на мінімальную гучнасць сігналу выкліку. Выбіраць такія мелодыі на выклік, якія будуць прыемныя вам і не будуць турбаваць навакольных.
У будынку школы і на школьнай тэрыторыі старайцеся размаўляць па мабільным тэлефоне максімальна ціха і коратка, каб не перашкаджаць навакольным сваёй гаворкай.
Выконвайце «правіла трох метраў». Захоўвайце дыстанцыю як мінімум у 3 метры ад бліжэйшага да вас чалавека падчас размовы па мабільным тэлефоне.
Мабільным тэлефонам, плэерам і іншымі электроннымі прыборамі, якія не адносяцца да дадзенага ўрока, карыстацца забаронена. Падчас вучэбных заняткаў тэлефон павінен быць выключаны і схаваны.
Дазволена прымяненне тэлефона па-за вучэбнымі заняткамі ў адпаведнасці з яго функцыянальным прызначэннем.
Фатаграфуючы або здымаючы відэа на свой мабільны тэлефон, паважайце асабістае жыццё сваіх аднакласнікаў і іншых людзей. Па правілах мабільнага этыкету трэба спытаць дазволу, перш чым каго-небудзь фатаграфаваць ці рабіць відэаздымку.
Слухаць радыё і музыку праз навушнікі.
У бібліятэцы перавесці мабільны тэлефон у рэжым «без гуку», а пры неабходнасці адказаць на званок. Размаўляць нядоўга, нягучна і па сутнасці справы.
Карыстацца тэлефонам у адукацыйнай установе (тэлефанаваць, адпраўляць паведамленні, карыстацца Bluetooth, інтэрнэтам і іншымі паслугамі) навучэнцам дазволена паміж заняткамі і мерапрыемствамі толькі для аператыўнай сувязі з бацькамі ці асобамі, якія іх замяняюць, блізкімі сваякамі і толькі ў выпадках, апраўданых неадкладнай неабходнасцю.
Забараняецца:
Выкарыстоўваць тэлефон на вучэбных занятках у любым рэжыме (калькулятар — з дазволу настаўніка).
Праслухоўваць радыё і музыку ў будынку школы да і пасля ўрокаў, у перапынках паміж навучальнымі заняткамі без слухавак.
Прапагандаваць з дапамогай тэлефона жорсткасць, гвалт, парнаграфію, песні і вершы з нецэнзурнымі выразамі.
Выкарыстоўваць у якасці сігналу выкліку гукавыя фразы, абразлівыя для навакольных (нецэнзурная лексіка, грубыя і рэзкія выразы і непрыстойныя гукі).
Навучэнцам забаронена падклю­чаць тэлефон да электрычных сетак школы для падзарадкі.
Выкладчыкам і іншым работнікам таксама забаронена карыстацца тэлефонам падчас вучэбных заняткаў. У пазаўрочны жа час яны абавязаны максімальна абмяжоўваць сябе ў карыстанні тэлефонам у прысутнасці навучэнцаў.
Настасся ТРУСЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *