В прошлом году в Докшицком районе зарегистрировано рождение двоен в четырёх семьях

Прагулка на свежым паветры – абавязковая ў рэжыме дня васьмімесячнага Яраслава Савіцкага і гадавалага Сашы Сталяронка, даглядаць якога дапамагае маме другакласнік Максім.

Прагулка на свежым паветры – абавязковая ў рэжыме дня
васьмімесячнага Яраслава Савіцкага і гадавалага Сашы Сталяронка,
даглядаць якога дапамагае маме другакласнік Максім.

Слова ЗАГС звычайна выклікае асацыяцыі, звязаныя з урачыстай цырымоніяй заключэння шлюбу. Аднак дадзеная арганізацыя выконвае шэраг іншых, не менш важных функцый. Праз гэту структуру праходзіць велізарны дакументаабарот, звязаны з жыццём кожнага чалавека. У раённым аддзеле ЗАГСа за мінулы год было выдадзена 807 даведак са звесткамі з запісаў актаў грамадзянскага стану, вынесены 34 заключэнні з выпраўленнямі, дапаўненнямі і зменамі ў актах.

– Напэўна, самым прыемным зваротам у аддзел можна назваць рэгістрацыю нараджэння дзіцяці, – гаворыць начальнік установы Алена Ставер. – У 2019 годзе новаспечанымі жыхарамі раёна сталі 153 маленькія чалавечкі. На жаль, гэта на 53 дзіцяці менш, чым у 2018-ым. 30 нованароджаных зарэгістраваны маці, якія не знаходзяцца ў шлюбе. У мінулым го­дзе ў 55 сем’ях нарадзіліся першынцы, у 43-х – другія дзеці, у 34-х – трэція, у 14-ці – чацвёртыя, у пяці – пятыя. Чатыры сям’і папоўніліся двайнятамі. Сярэдні ўзрост маці і бацькоў, дарэчы, як і ў мінулым годзе, – ад 25 да 30 гадоў.
Найбольш часта дзяўчынак называлі Аляксандрай, Алісай, Вікторыяй, Васілісай і Ксеніяй. Сярод рэдкіх імёнаў – Актавія, Алівія, Меланія, Пелагея, Стафанія. Папулярнымі імёнамі для хлопчыкаў у 2019 годзе былі Аляксандр, Арцём, Кірыл, Мацвей, Іван. Рэдкімі – Марк, Мірон, Ра­дзівон, Сцяпан, Сямён.
Менш у мінулым годзе зарэгістравана шлюбаў – 104. З іх ва ўрачыстай абстаноўцы абмяняліся пярсцёнкамі 46 пар. Ёсць і такая статыстыка. Напрыклад, у 2018 го­дзе былі заключаны тры шлюбы паміж непаўналетнімі, летась такіх ранніх маладых не знайшлося. Сярэдні ўзрост жаніха і нявесты складаў 32 і 28 гадоў адпаведна. Колькасць скасаваных шлюбаў – на чатыры менш. Знізілася статыстыка ўстанаўлення бацькоўства, менш было зваротаў па перамене прозвішча, імя і імя па бацьку.
Пэўны аб’ём работы па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану прыходзіцца на
сельвыканкамы.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *